Каралеўства нордаў

Карале́ўства но́рдаў (па-ангельску: Kingdom of Nords) або Но́рдаўскае ці Но́рдзкае карале́ўства — выдуманая сярэднявечная краіна з сэрыі гульняў «Mount & Blade». Дзяржава знаходзіцца на поўначным захадзе Кальрадыі. Норды валодаюць найлепшай пяхотай у гульні. У Warband пачатковая тэрыторыя аддзелена мастом да ўсходу ад Сарґота (па-ангельску: Sargoth), які зьяўлецца самым прамым шляхам да места Вэрчэґ (па-ангельску: Wercheg). Гэты мост ахоўваецца замкам Ісьміраля (па-ангельску: Ismirala Castle), які ўтрымліваецца вэґірамі, абмяжоўваючы ці, прынамсі, затрымліваючы падтрымку паміж нордамі на поўначы й поўдні ў выпадку вайны. Каралём зьяўляецца Раґнар (па-ангельску: King Ragnar), колішні васал былога караля. Прэтэндэнтам на трон зьяўляецца сын мінулага караля, Летвін Падарожнік (па-ангельску: Lethwin Far-Seeker).

Каралеўства нордаў
XIII стагодзьдзе
Герб Каралеўства нордаў
Герб
Месцазнаходжаньне Каралеўства нордаў

Каралеўства нордаў знаходзіцца на паўночным захадзе Кальрадыі

Сталіца Саргот
Форма кіраваньня
кароль
манархія
Раґнар
Этнічны склад норды
Валюта дынар


Паходжаньне рэдагаваць

Паводле словаў гераіні Матэльд, норды паходзяць з Нардляндыі, якая знаходзіцца цераз мора на поўнач ад Кальрадыі.

Сымбалі рэдагаваць

Нацыянальнай жывёлай нордаў зьяўляецца крумкач, які намаляваны на іх гербе й на сьцягу караля Раґнара.

Паселішчы рэдагаваць

Норды маюць 3 месты, 7 замкаў і 14 вёсак.

Характарыстыка рэдагаваць

Перавагі рэдагаваць

  • Магутная пяхота з выдатным выбарам зброі для непасрэднага ўдзелу.
  • Лучнікі здольныя для блізкага бою, а таксама для далёкай стральбы.
  • Усе войскі па змаўчаньні валодаюць высокім майстэрствам лёгкай атлетыкі.
  • Выдатныя войскі як для нападаў, так і для абароны ў аблогах.

Слабасьці рэдагаваць

Поўная адсутнасьць кавалерыі.

Слабасьць перад цяжкай коньніцай.

На другім мейсцы па самай нізкай стратэгічнай мабільнасьці сярод усіх фракцыяў.

Жаўнерства рэдагаваць

Дрэва разьвіцьця нордаўскага жаўнера
1 Нордаўскі рэкрут (Nord Recruit)
2 Нордаўскі апалчэнец (Nord Footman) Нордаўскі паляўнічы (Nord Huntsman)
3 Нордзкі абучаны апалчэнец (Nord Trained Footman) Нордзкі лучнік (Nord Archer)
4 Нордаўскі ваяр (Nord Warrior) Нордзкі вэтэран лучнік (Nord Veteran Archer)
5 Нордаўскі вэтэран (Nord Veteran)
6 Нордзкі хускарл (Nord Huscarl)

Прататып рэдагаваць

Нордзкае каралеўства зробленае на ўзор скандынаўскіх краінаў. Гэты вынік робіцца зь некалькіх прычынаў:

  • У Warband лорды маюць тытул «ярл».
  • Падобнасьць зброі й дасьпехаў да тых, што мелі вікінґі.

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць