Канюшы
пасада ў эўрапейскіх дзяржавах
Каню́шы — наглядчык за дзяржаўнымі табунамі і стайнямі.
Пасада канюшага вядомая са Старажытнасьці. У Рымскай рэспубліцы дыктатар прызначаў канюшага сваім намесьнікам на 6 месяцаў. Адпаведныя пасады існавалі і пры дварах валадароў краінаў Азіі. З ХІ стагодзьдзя канюшы цівун згадваецца пры двары князёў Русі, а ў Польскім каралеўстве — канюшы. Першым вядомым дворным канюшым у Вялікім Княстве Літоўскім быў Ян Няміра, які ў 1398 годзе згадваецца пры двары вялікага князя Вітаўта. У паветах пасада называлася канюшы земскі. З XVII стагодзьдзя пасада вялікакняскага канюшага замацоўваецца ў якасьці прыдворнай. Меў у падначаленьні падканюшага[1].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Канюшы // Беларуская энцыкляпэдыя ў 18 тамах / гал.рэд. Генадзь Пашкоў. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі, 1999. — Т. 8. — С. 18. — 576 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0144-3
Гэта — накід артыкула па гісторыі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |