Канстанцін Казакоў

беларускі футбаліст

Канстанцін Казакоў (нар. 14 чэрвеня 1999 году) — беларускі футбаліст, нападнік менскага «Тарпэда».

Канстанцін Казакоў
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 14 чэрвеня 1999(1999-06-14) (25 гадоў)
Пазыцыя нападнік
Клюбная інфармацыя
Клюб Тарпэда Менск
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2019 Тарпэда Менск 2 (0)
2019—2020 Крумкачы 23 (4)
2021—2022 Партызан Салігорск[d] 11 (6)
2023—4 Тарпэда Менск 12 (5)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
16 верасьня 2023.

Кар’ера

рэдагаваць

Выхаванец футбольнай школы клюбу «Менск», за дубль якога выступаў з 2016 па 2018 гады. Далучыўся да сталічнага «Тарпэда» ў жніўні 2018 году, але ў асноўнай камандзе не гуляў. Дэбютаваў у Найвышэйшай лізе 7 ліпеня 2019 году, зьявіўшыся на замену ў матчы супраць «Слуцку». Адгуляў таксама ўвесь наступны матч каманды супраць «Гомлю», які ладзіўся на сталічным стадыёне Трактар. Гэты матч стаў апошнім у сэзоне для гульца і перадапошнім для каманды, якая на пачатку жніўня зьнялася з чэмпіянату[1]. З жніўня 2019 году два сэзоны выступаў за НФК[2]. У жніўні 2021 году далучыўся да другалігавага «Партызану»[3]. У 2023 годзе прыяднаўся да адроджанага менскага «Тарпэда», які на той час выступаў у Другой лізе.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць