Камарынскі сельсавет (Камарынскі раён)
былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Камарынскім раёне Гомельскай вобласьці БССР
Камарынскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Камарынскага раёну Гомельскай вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар — вёска Камарын.
Гісторыя
рэдагаваць8 сьнежня 1926 году створаны ў складзе Камарынскага раёну Рэчыцкай (з 9 чэрвеня 1927 году да 26 ліпеня 1930 году — Гомельскай) акругі, з 20 лютага 1938 году — Палескай (з 8 студзеня 1954 году — Гомельскай) вобласьці[1].
16 ліпеня 1954 году сельсавет скасаваны, населеныя пункты перададзеныя Кіраўскаму сельсавету (былы Лукаедзкі). 17 лістапада 1959 году Камарыну нададзены статус гарадзкога пасёлку. У сувязі з гэтым Кіраўскі сельсавет скасаваны, населеныя пункты перададзеныя навастворанаму Камарынскаму пасялковаму савету.
Населеныя пункты
рэдагаваць- 1 студзеня 1947 году — 3[2]
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Камарынскі пасялковы савет (рас.) // Фондавы каталёг дзяржаўных архіваў Рэспублікі Беларусь
- ^ Белорусская ССР. Административно-территориальное деление на 1 января 1947 года. — Мн.: Госиздат БССР, 1947. — 303 с. С. 214
Літаратура
рэдагаваць- Административно-территориальное устройство БССР: справочник. В 2-х т. Т. 1 (1917—1941 гг.) / Гл. арх. упр. при Совете Министров БССР, Ин-т философии и права АН БССР. — Мн.: Беларусь, 1985. — 390 с. С. 273
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник. В 2-х т. Т. 2 (1944—1980 гг.) / Гл. арх. упр. при Совете Министров БССР, Ин-т философии и права АН БССР. — Мн.: Беларусь, 1987. — 283 с. С. 82, 169