Калісь
«Калісь» — двухактавая драма беларускага драматурга Францішка Аляхновіча, напісаная ў 1917 годзе ў часе яго знаходжаньня ў Чорным Боры пад Вільняю. Апублікаваная асобным выданьнем у 1919 годзе[1].
Манька | |
Жанр: | драма |
---|---|
Аўтар: | Францішак Аляхновіч |
Мова арыгіналу: | беларуская |
Год напісаньня: | 1917 |
З напісаньнем гэтай драмы ў творчасьць аўтара ўвайшла не зусім характэрная для яго тэма — тэма рэвалюцыі[2]. Гэты твор быў забаронены як нямецкай, так і польскай цэнзурамі.
Сюжэт
рэдагавацьПадзеі адбываюцца ў 1905—1906 гадах. Галоўны герой — малады рабочы і рэвалюцыянэр Юрка Івашка. Ён перакананы ідэйны баец, які змагаецца з самадзяржаўем за сваё нацыянальнае і сацыяльнае вызваленьне. Аўтару ўдаюцца вобразы яго паплечніцы Людвікі і яе маці, якая ня дужа верыць у посьпех рэвалюцыйных плянаў і просіць іх адмовіцца ад безразважных авантур. Аднак пераконваньні маці ня здолелі ўратаваць дачку, якая гіне разам зь Юркам ад жандарскіх куляў.
На тэатральных падмостках ролю Людвікі бліскуча выконвала Паўліна Мядзёлка[3].
Француская беларусістка Віржынія Шыманец адзначае:
у «Калісь» канва «Рамэо й Джульеты» служыць прэтэкстам, каб паставіць крыж на рэвалюцыі, рэпрэзэнтуючы яе трагічнае вымярэньне[4].
Бібліяграфія
рэдагаваць- Францішак Алехновіч. Калісь: сцэнічны абразок у 2 актах. — Вільня: Прамень, 1919. — 32 с.
- Францішак Алехновіч. Калісь: сцэнічны абразок у 2 актах. // Сцэнічныя творы: у 2 кніжках. — Менск: Беларускае каапэрацыйнае выдавецкае таварыства «Савецкая Беларусь», 1924. — В. Кніга 2.
Крытыка, рэцэнзіі
рэдагаваць- Знаёмы. Беларускі тэатр. «Калісь». // Беларускі шлях : газэта. — 1918, 4 чэрвеня. — № 58. — С. 2.
- Kronika. Biełaruski teatr u Wilni. (бел.) // Hramadzianin : газэта. — 1919, 15 lutaha. — № 9. — С. 4.
- Максім Гарэцкі. Гісторыя беларускае літэратуры. — Выданьне другое (папраўленае). — Вільня: Віленскае выдавецтва Б. Клецкіна, 1921. — С. 198. — 207 с.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Аляхновіч Францішак // Беларускія пісьменнікі: 1917-1990 / Аляксей Гардзіцкі. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. — ISBN 5-340-00709-X
- ^ Уладзімір Ковель. Камедыі з мяшчанскага жыцця. Станаўленне Францішка Аляхновіча як драматурга // Роднае Слова. — Мн.: 1998. — № 9. — С. 36. — ISSN 0234-1360.
- ^ Гісторыя беларускай літаратуры: XIX — пачатак XX ст.: Падруч. для філал. фак. пед. ВНУ / І. Э. Багдановіч, У. В. Гніламёдаў, Л. С. Голубева і інш.; Пад агул. рэд. М. А. Лазарука, А. А. Семяновіча. — 2-е выд., дапрац.. — Мн.: Выш. шк., 1998. — С. 544. — 560 с. — 7000 ас. — ISBN 985-06-0304-6
- ^ Вірджынія Шыманец. Пад выкляцьцем. Калі тэатар ставіць пытаньні палітычнай і культурнай гісторыі Беларусі // ЗАПІСЫ. — Парыж: Belarusan Institute of Arts and Sciences in the U.S., 2003. — В. 26.
Літаратура
рэдагаваць- Марына Казлоўская. Эвалюцыя «новай драмы» ў творчасці Францішка Аляхновіча. // Studia białorutenistyczne=Беларусазнаўчыя дасьледаванні. — Lublin: Wyddawnictwo uniwersytetu Marii Curie-Skłodowskiej, 2009. — Т. 3. — С. 219—238. — ISBN 978-83-227-3139-0. — ISSN 1898-0457.