Калядныя песьні — альбом Данчыка паводле канцэртаў 1996 у Менскай філярмоніі, выдадзены на аудыё-касэтах. Запіс зроблены гукарэжысэрам Радыё Свабода Зьмітром Новікам. Перавыдадзены фірмай «Беларуская музычная альтэрнатыва» на кампакт-дыску ў 2012 годзе.

Калядныя песьні
Альбом Данчыка
Жанр бардаўская песьня · лірычная музыка
Працягласьць 61:13
Выдавец Беларуская музычная альтэрнатыва
Храналёгія Данчыка
Я ад вас далёка
1985
Калядныя песьні
(1996)
  1. «Беларусачка»
  2. «Ціхая ноч» (нямецкая калядка, пераклад Натальлі Арсеньневай)
  3. «Крывічаначка» (словы Сяржука Сокалава-Воюша)
  4. «Забыты дом» (Алег Паўлёнак)
  5. «Miliss moi» (грэцкая песьня, па-француску)
  6. «Аксамітны вечар» (Сяржук Сокалаў-Воюш)
  7. «Сніг на зеленому листи» (украінская песьня)
  8. «Киеве мій» (украінская песьня)
  9. «Не кувай ты, шэрая зязюля» (словы Максіма Багдановіча)
  10. «Yesterday» (Джон Ленан, Пол Макартні)
  11. «Gracias a la vida» (гішпанская песьня)
  1. «Хлопец пашаньку пахае» (народная песьня)
  2. «Там на таку, на майдане» (народная песьня)
  3. «О, Беларусь, мая шыпшына» (музыка — Мікола Куліковіч, словы — Уладзімер Дубоўка)
  4. «Асеньняе лісьце» (пераклад з францускае М. Смаршчыка)
  5. «Сонца згасла» (пераклад Сяржука Сокалава-Воюша)
  6. «Саўка ды Грышка» (народная калядка)
  7. «Учора зь вячора» (народная калядка)
  8. «Сьвецяць, сьвецяць зорачкі» (народная калядка)
  9. «The Boxer» (Пол Сайман, Артур Гарфанкел)
  10. «Havanagila» (габрэйскі танец)
  11. «Крыніцы» (Сяржук Сокалаў-Воюш)
  12. «У гушчарах» (словы Натальлі Арсеньневай)

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць