Калодкі (возера)
возера ў Беларусі
Возера
Калодкі
± Калодкі |
Калодкі — возера ў Вялейскім раёне Менскай вобласьці Беларусі ў басэйне ракі Нарач, прыкладна за 1 км у напрамку на поўдзень ад вёскі Калодкі.
Плошча паверхні возера 0,16 км². Даўжыня 0,68 км, найбольшая шырыня 0,28 км, даўжыня берагавой лініі 1,58 км. Катлавіна возера рэшткавага тыпу, выцягнутая ў напрамку з поўначы на поўдзень. Схілы катлавіны невыразныя, на ўсходзе і поўначы спадзістыя, вышынёй да 5 м. Берагавая лінія слабазьвілістая. Берагі забалочаныя, на захадзе сплавінныя. Дно выслана сапрапэлем. Возера бясстокавае.
Літаратура
рэдагаваць- Энцыклапедыя прыроды Беларусі: у 5 т. Т. 2: Гатня ― Катынь / Рэдкал.: І. П. Шамякін (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1983. — 520 с. — С. 451.