Кайдэн Гулі

канадзкі хакеіст

Кайдэн Гулі (па-ангельску: Kaiden Guhle; нар. 18 студзеня 2002 году) — канадзкі хакеіст, абаронца клюбу «Манрэаль Канадыенз» з Нацыянальнай хакейнай лігі. У 2020 годзе быў абраны на драфце НХЛ клюбам «Манрэаль Канадыенз» пад агульным 16-м нумарам. Паходзіць з спартовай сям’і, то бок ягоны брат Брэндан Гулі таксама быў прафэсійным хакеістам.

Кайдэн Гулі
Рост 191 см[1]
Пазыцыя абаронца
Грамадзянства
Дата нараджэньня 18 студзеня 2002(2002-01-18)[1] (22 гады)
Месца нараджэньня
Клюб Манрэаль Канадыенз
Выступаў за
Драфт НХЛ 16, 2020
Манрэаль Канадыенз
Гульнявая кар’ера 2021 — цяпер

Кар’ера

рэдагаваць

Пачаў кар’еру ў клюбу «Прынс Альбэрт Райдэрз» з Заходняй хакейнай лігі (ЗХЛ). 6 кастрычніка 2020 году быў абраны клюбам «Манрэаль Канадыенз» у першым раўндзе драфту НХЛ пад агульным 16-м нумарам. Пазьней 21 кастрычніка 2020 году склаў трохгадовы кантракт пачаткоўца з «Канадыенз», які прадугледжваў бонусы да 420 тысячаў даляраў ЗША за кожны сэзон[2]. Тым ня менш, гулец выправіўся ў юнацкую лігу, таксама гуляў за «Эдмантан Ойл Кінгс» у ЗХЛ, дзе ў сэзоне 2021—2022 гадоў быў прызнаны самым каштоўным гульцом плэй-оф.

У НХЛ дэбютаваў 12 кастрычніка 2022 году ў матчы супраць «Таронта Мэйпл Ліфс»[3]. Гулі згуляў у тым матчы 22 хвіліны 34 сэкунды, а клюб здабыў перамогу зь лікам 4:3. З улікам траўмаў ключавых абаронцаў каманды Гулі працягнуў гуляць у складзе дружыны. Гэтак ужо 17 кастрычніка абаронца зарабіў свой першы пункт, аддаўшы галявую перадачу ў матчы супраць «Пітсбург Пінгвінз»[4][5]. Сваю першую шайбу закінуў 27 кастрычніка ў браму «Бафала Сэйбрз»[6].

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць