Казімер Нарбут (1838—1903)

Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Нарбут.

Казімер Нарбут (па-польску: Kazimierz Narbutt, 18381903, Кракаў, Польшча) — адстаўны капітан, удзельнік Вызвольнага паўстаньня 1863 году.

Казімер Нарбут
Kazimierz Narbutt

герб «Трубы»
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 1838
Памёр 1903
Пахаваны Кракаў (Польшча), Ракавіцкія могілкі
Род Нарбут
Бацькі Караль Нарбут[d]
Людвіка Эстка[d]
Дзейнасьць вайсковец

Шляхціц Кобрыньскага павету. Браў удзел у баявых дзеяньнях паўстанцаў на тэрыторыі Падляшша і Заходняга Палесься. У атрадзе, які быў створаны ў красавіку 1863 у прыбускіх лясах і якім камандаваў выхаванец духоўнай сэмінарыі Стасякевіч, Казімер Нарбут быў начальнікам штабу. Атрад, у якім было да 300 чалавек, дзейнічаў у Берасьцейскім павеце. 14 траўня 1863 гэты атрад быў разьбіты расейскімі войскамі каля в. Чэрск Берасьцейскага павету.

Пазьней капітан Казімер Нарбут узначальваў свой атрад з 80 вершнікаў, які дзейнічаў у Берасьцейскім і Кобрыньскім паветах.

Пасьля задушэньня паўстаньня жыў у эміграцыі. Служыў у францускім і швайцарскім войску. Пазьней вярнуўся ў Польшчу і быў землеўладальнікам. Пахаваны ў Кракаве на Ракавіцкіх могілках.

Літаратура

рэдагаваць
  • Powstanie styczniowe i zesłańcy syberyjscy. Katalog fotografii ze zbiorów Muzeum Historycznego m. st. Warszawy, t. I, Warszawa 2004.