Казлы (Бельскі павет)
Казлы́ (па-польску: Kozły, па-падляску: Kuzłý[2]) — вёска ў Бельскім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Бельск-Падляскі.
Казлы | |
польск. Kozły | |
Першыя згадкі: | 1723 |
Мясцовая назва: | Kuzły |
Краіна: | Польшча |
Ваяводзтва: | Падляскае |
Павет: | Бельскі |
Гміна: | Бельск-Падляскі |
Насельніцтва: |
|
Часавы пас: | UTC+1 |
летні час: | UTC+2 |
Тэлефонны код: | (+48) 85 |
Паштовы індэкс: | 17-100 |
Нумарны знак: | BBI |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°42′0″ пн. ш. 23°12′0″ у. д. / 52.7° пн. ш. 23.2° у. д.Каардынаты: 52°42′0″ пн. ш. 23°12′0″ у. д. / 52.7° пн. ш. 23.2° у. д. |
Казлы |
Ля вёскі працякае рака Белая.
Насельніцтва
рэдагавацьЖыхары вёскі ў большасьці этнічныя беларусы, якія карыстаюцца падляскім дыялектам, праваслаўныя (прыход сьв. Ільлі ў Падбельлі). Каталіцкая частка насельніцтва (парафія Божай Міласэрнасьці ў Бельску-Падляскім[3]) па этнічных ідэнтыфікацыях — польская.
Гісторыя
рэдагавацьКазлы прыналежалі ў 18 ст. маёнтку ў Падбельлі або ў Ляўках. Прыгон быў скасаваны ў 1861 годзе, а зямля падзеленая паміж вяскоўцамі[4]. У міжваенны пэрыяд Казлы прыналежалі да гміны Дубяжын Бельскага павету Беластоцкага ваяводзтва. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывалі тут 71 жыхароў (усе праваслаўныя, 42 запісаныя палякамі, 29 беларусамі)[5]. Пасьля Другой сусьветнай вайны Казлы былі далучаныя да гміны Бельск-Падляскі.
Зноскі
рэдагаваць- ^ https://bdl.stat.gov.pl/api/v1/data/localities/by-unit/062013803032-0023544?var-id=1639616&format=jsonapi
- ^ Pudlaśki nazvy. Kuzły svoja.org Праверана 20 красавіка 2015 г.
- ^ Парафія Божай Міласэрнасьці ў Бельску-Падляскім. Афіцыйны сайт (пол.) Праверана 20 красавіка 2015 г.
- ^ Казлы (пол.) Gmina Bielsk Podlaski. Historia miejscowości Праверана 20 красавіка 2015 г.
- ^ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej : opracowany na podstawie wyników pierwszego powszechnego spisu ludności z dn. 30 września 1921 r. i innych źródeł urzędowych. T. 5. Województwo białostockie, с. 19 (пол.) Праверана 20 красавіка 2015 г.