Кавалі (Ельскі раён)
вёска ў Засінцаўскім сельсавеце Ельскага раёну Гомельскай вобласьці Беларусі
Кавалі — вёска ў Беларусі, каля ракі Ясінец. Уваходзяць у склад Засінцаўскага сельсавету Ельскага раёну Гомельскай вобласьці. Насельніцтва 66 чал. (2004). Знаходзяцца за 44 км на паўднёвы захад ад Ельску, за 26 км ад чыгуначнай станцыі Славечна (лінія Каленкавічы — Оўруч), за 219 км ад Гомелю, за 2 км ад граніцы з Украінай. Палявая дарога злучае вёску з аўтамабільнай дарогай Славечна — Ельск.
Кавалі | |
Вобласьць: | Гомельская |
Раён: | Ельскі |
Сельсавет: | Засінцаўскі |
Насельніцтва: | 66 (2004) |
Геаграфічныя каардынаты: | 51°33′05″ пн. ш. 28°47′29″ у. д. / 51.55139° пн. ш. 28.79139° у. д.Каардынаты: 51°33′05″ пн. ш. 28°47′29″ у. д. / 51.55139° пн. ш. 28.79139° у. д. |
Кавалі на мапе Беларусі Кавалі |
Гісторыя
рэдагавацьУпершыню Кавалі згадваюцца ў XIX ст. як хутар у складзе Скараднянскай воласьці Мазырскага павету Менскай губэрні.
Насельніцтва
рэдагаваць- XIX стагодзьдзе: 1897 — 8 двароў, 75 жыхароў (паводле перапісу)
- XX стагодзьдзе: 1908 — 13 двароў, 115 жыхароў; 1917 — 122 жыхары; 1924 — 22 двары, 149 жыхароў; 1940 — 45 двароў; 1959 — 179 жыхароў (паводле перапісу)
- XXI стагодзьдзе: 2004 — 32 гаспадаркі, 66 жыхароў[1]
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 1. Кн. 1. — Менск, 2004.
Літаратура
рэдагаваць- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 1, кн. 1. Гомельская вобласць / С.В. Марцэлеў; рэдкал.: Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2004. — 632 с.: іл. ISBN 985-11-0303-9.