Беларуска-эстонскае згуртаваньне
Беларуска-эстонскае згуртаваньне ў Йыхві — грамадзка-культурная арганізацыя беларусаў у Эстоніі. Заснаваная ў 1989 годзе. Асноўная мэта: спрыяць кансалідацыі беларусаў на падставе духоўнай, культурнай, рэлігійнай агульнасьці, разьвіваць сувязь з замежнымі суайчыньнікамі, прапагандаваць гістарычную і культурную спадчыну Беларусі.
Праводзіць культурна-асьветніцкую работу, адзначае нацыянальныя беларускія і эстонскія сьвяты, беларускія гістарычныя ўгодкі, удзельнічае ў выставах аб’яднаньня беларускіх мастакоў краінаў Балтыі «Маю гонар» і штогодніх у Саўт-Рывэры (ЗША), арганізоўвае экскурсіі па Беларусі, Эстоніі, Расеі, прэзэнтацыі літаратурных твораў беларускіх аўтараў. Працуе бібліятэка, з 1992 году намаганьнямі згуртаваньня дзейнічае беларуская праграма на эстонскім радыё. Удзельнік 1-га зьезду беларусаў сьвету (1993 год), сходаў беларусаў блізкага замежжа (1992, 1995 гады), зьезду беларусаў краінаў Балтыі (1994 год), 1-й сустрэчы беларускай моладзі сьвету (1994 год)[1].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ А. С. Ляднёва. Беларуска-эстонскае згуртаванне // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 2. — С. 403.
Літаратура
рэдагаваць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 2. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0061-7 (т. 2).
- Беларусы ў Эстоніі // Беларускае замежжа. — Мн.: Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2010. — С. 217—229.