Інтэрфакс

(Перанакіравана з «Интерфакс»)

«Інтэрфакс» — расейскае прыватнае інфармацыйнае агенцтва, заснаванае за часамі СССР у ліпені 1989 году.

«Інтэрфакс»
рас. «Интерфакс»
Выява лягатыпу
Тып закрытае акцыянэрнае таварыства
Заснаваная ліпень 1989
Заснавальнікі Міхаіл Камісар
Уласьнікі Mikhail Komissar[d]
Краіна
Разьмяшчэньне Масква (Расея)
Ключавыя фігуры Міхаіл Камісар
Галіна інфармацыйнае агенцтва
Прадукцыя навіны

У 1994—2021 гадох мела падразьдзяленьне ў Беларусі.

Структура

рэдагаваць

У склад агенцтва ўваходзяць галіновыя службы «Інтэрфакс-АВН», «Інтэрфакс-АГІ», «Інтэрфакс-АКІ», «Інтэрфакс-АНІ», «Інтэрфакс-АФІ», «Інтэрфакс-Дылінг», «Інтэрфакс-Тэлеком». Агенцтва мае падразьдзяленьні ў 7 з 8 фэдэральных акругаў Расеі, акрамя Паўночна-Каўкаскай. Таксама мае падразьдзяленьні ў такіх краінах, як Азэрбайджан, Ангельшчына, Беларусь, ЗША, Казахстан, Кітай, Нямеччына, Польшча, Украіна.

Па паведамленьнях СМІ ад красавіка 2007 году інфармацыйная група «Interfax» набыла 90% акцыяў інфармагенцтва «Финмаркет». Па інфармацыі «Газета.Ru», кампанію пачалі рыхтаваць да продажу яшчэ ў 2006 годзе, для чаго была праведзеная ацэнка бізнэсу. Па выніках гэтай ацэнкі кошт «Финмаркет» склаў парадку 7 мільёнаў даляраў ЗША. Аднак і «Interfax», і «Финмаркет» сьцьвярджаюць, што сума пагадненьня амаль у два разы менш за гэтую лічбу.[1]

Беларусь

рэдагаваць

10 красавіка 1994 году агенцтва стварыла падразьдзяленьне ў Беларусі, што ў 2009 годзе налічвала больш за 70 супрацоўнікаў[2]. 1 студзеня 2022 году інфармацыйнае агенцтва «Інтэрфакс-Захад» спыніла сваю дзейнасьць у Беларусі «ў сувязі са зьменамі, унесенымі ў Закон аб сродках масавай інфармацыі Рэспублікі Беларусь у траўні 2021 году». Пасьля адпаведных паправак у Закон заснавальнікам СМІ ў Беларусі ня можа выступаць замежная юрыдычная асоба, а таксама замежны грамадзянін або асоба без грамадзянства. Акрамя гэтага, ім ня можа быць юрыдычная асоба, у якой 20 або больш % паёў валодаюць замежная дзяржава або замежныя грамадзяне. Супрацоўнікі «Інтэрфакса-Захад» пры закрыцьці пераўладкаваліся ў камунікацыйнае агенцтва «Драйв-мэдыя» і на партал «Смарт Прэса»[3].

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Інтэрфакссховішча мультымэдыйных матэрыялаў