Захар Шыбека

беларускі гісторык
(Перанакіравана з «З. Шыбека»)

Заха́р Васі́льевіч Шыбе́ка (нарадзіўся 30 ліпеня 1948) — беларускі гісторык. Доктар гістарычных навук (1998), прафэсар (2003).

Захар Шыбека

лац. Zachar Šybieka
Род дзейнасьці гісторык
Дата нараджэньня 30 ліпеня 1948 (76 гадоў)
Месца нараджэньня в. Асінаўка, Сеньненскі раён, Віцебская вобласьць, Беларусь
Месца вучобы
Занятак гісторык
Навуковая сфэра гісторыя[1]
Месца працы
Узнагароды
Мэдаль да стагодзьдзя БНР

Біяграфія

рэдагаваць

Нарадзіўся 30 ліпеня 1948 году ў вёсцы Асінаўка Беліцкага сельскага савету Сеньненскага раёну Віцебскай вобласьці.

У 1972 годзе скончыў гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту, у 1977 годзе абараніў кандыдацкую дысэртацыю, у 1998 годзе — доктарскую. У 2003 годзе атрымаў годнасьць прафэсара.

Працаваў настаўнікам гісторыі (1972—1974), навуковым супрацоўнікам у Інстытуце гісторыі АН БССР (1974—1991), загадчыкам аддзелу беларусазнаўства Нацыянальнага навукова-асьветніцкага цэнтру імя Ф.Скарыны (1991—1998).

У 1999 годзе — дырэктар Нацыянальнага музэю гісторыі і культуры Беларусі.

З 2000 году — на пасадзе прафэсара Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўнівэрсытэту, катэдра эканамічнай гісторыі[2].

Зь верасьня 2001 году па верасень 2002 году па сумяшчальніцтве выконваў абавязкі галоўнага рэдактара часопіса «Спадчына».

Дасьледуе Менск другой паловы ХІХ — пачатку ХХ стагодзьдзяў, гарады Беларусі 1861—1904 гадоў, беларускі нацыянальны рух ХІХ—ХХ стагодзьдзяў.[3]

Мае больш за 200 навуковых публікацыяў. Праца па гісторыі Беларусі ХІХ—ХХ стагодзьдзяў адзначана прэміяй польскага часопіса «Przeglądu Wschodniego» за 2001 год і прэміяй імя Францішка Багушэвіча Беларускага ПЭН-цэнтру 2003 году.

Сябра Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў і Беларускага гістарычнага таварыства. Ад чэрвеня 2012 году жыве ў г. Хайфа (Ізраіль)[4]. Працуе ў Цэнтры дыяспары пры Тэль-Авіўскім унівэрсытэце[5].

Манаграфіі

рэдагаваць
  1. Минск в конце ХІХ — начале ХХ в. Очерк социально-экономического развития. — Мн., 1985. — 136 с.
  2. Мінск. Старонкі жыцця дарэвалюцыйнага горада. 2-е выданне. Мн., 1994. — 341 с. У суаўтарстве з С. Шыбека.
  3. Гарады Беларусі (60-я гады ХIХ-пачатак ХХ стагоддзяў). Мн., 1997. — 320 с.
  4. Historia Białorusi. 1795—2000. Lublin, 2002. — 571 s.
  5. Нарыс гісторыі Беларусі. 1795—2002. Мінск, 2003. — 490 с.
  6. Dějiny Běloruska. Praha, 2006 (на чэскай мове, у суаўтарстве з Генадзем Сагановічам). — 400 s.
  7. Минскъ сто гадоў таму. Мінск, 2007. — 304 с.
  8. Гарадская цывілізацыя: Беларусь і свет. Курс лекцый. Вільня, 2009. — 372 с.

Артыкулы

рэдагаваць
  1. Сацыяльнае размежаванне беларусаў у канцы ХIХ ст. // Весці Акадэміі навук Беларускай ССР. Серыя грамадскіх навук. 1991. № 6. С. 65—72.
  2. Bialorus pomiedzy carsko-rosyjska kolonizacja i narodowo-gospodarcza konsolidacja // Materialy Instytutu Europy Srodkowo-Wschodniej. T.1. Lublin, 1992. С. 29—32.
  3. Этапы навукова-асветнай дзейнасці беларусаў у новы час (ХIХ-ХХ стст.) // Беларусіка-Albaruthenica. Кн. I. Мн., 1993. (Матэрыялы Міжнароднага кангрэсу беларусістаў). С. 57—64.
  4. Спроба вызначэння структуры і эвалюцыі нацыянальнай самасвядомасці беларусаў // Беларусіка-Albaruthenica. Кн. 2. Мн., 1993. (Матэрыялы міжнароднай навуковай канферэнцыи). С. 37—41.
  5. Цяга зямлі. Беларускае сялянства ў рэвалюцыі 1905—1907 гг. // Запісы Інстытута беларусаведы. Т. 9. Ляймен. (Германія). 1993.
  6. Беларусазнаўства // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. Т.1. Мн., 1993. С. 346—348.
  7. Буржуазія // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. Т.2. Мн., 1994. С. 135—138.
  8. Беларускія і яўрэйскія грамады мястэчкаў Беларусі ў працэсе горадаўтварэння (1861—1904) // Беларусика-Albaruthenica. Кн.4. Мн., 1995.
  9. Гісторыя беларусаў як чыннік іх нацыянальнай самасвядомасці // Грамадзянская супольнасць і праблемы нацыянальна-культурнай ідэнтыфікацыі ў Беларусі. Матэрыялы навукова-практычнага семінара (Мінск, 30—31 мая 1996 года). Брэст, 1996. С. 14—20.
  10. Горад — асяродак міжэтнічнага і міжкультурнага ўзаемадзеяння ў Беларусі (па матэрыялах перапісу насельніцтва 1897 г.) // Беларусіка=Albaruthenika. Кн.6. Ч.1. Мн., 1997. С. 65—74.
  11. Слова пра Інбелкульт // Кантакты і дыялогі. 1997. N 2. С.
  12. Мінск у жыцці Мітрафана Доўнар-Запольскага // Палессе. 1997. N 3. С. 105—107.
  13. Ідэя славянскай салідарнасці ў палітычным жыцці Беларусі 1905—1921 гг. // Кантакты і дыялогі. 1998. N 7-8. С. 29—44.
  14. Адам Міцкевіч і беларуская гісторыка-культурная традыцыя // Беларусіка-Albaruthenica. Кн. 11. Мн., 1998. (Матэрыялы міжнароданай навуковай канферэнцыі «Адам Міцкевіч і нацыянальныя культуры»). С. 187—190.
  15. Семантыка беларускай гарадской традыцыі (пераемнасць і перарыўнасць у ХIХ-ХХ стагоддзях) // Шуфляда. Часопіс найноўшай гісторыі. 1999. N 1. С. 7—24.
  16. Slavic solidarity as a political concept in Belarus in 1905—1921 //Contacts and dialogues. Belarusian culturalogical information analitical bulletin. 1—2. 2000. S. 13—32.
  17. Палітыка русіфікацыі Беларусі праз праваслаўе ў 1863—1905 гадах // Churches — States — Nations in the enlightenment and in the nineteenth century. Part 4. Lublin 2000. S. 203—209.
  18. La formation de l`identite nationale bielorusse au XIX siele (theses de discussion) // Les Frontieres et l`espae nationalen Europe du Centre-Est. Exemples de quatre paus: Bielorussie, Lituanie, Pologne et Ukraine. Lublin 2000. S. 120—126.
  19. Die Nordwestprovinzen im Russischen Reich (1795—1917) // Handbuch der Geschichte Weissrusslands. Gottingen 2001. S. 119—134.
  20. Das «alte» Minsk — vom zarischen Gouvernementszentrum zur sowjetischen Hauptstadt // Handbuch der Geschichte Weissrusslands. Gottingen 2001. S. 308—318.
  21. Беларускі горад на скрыжалях нацыянальнай гісторыі // Народныя традыцыі і нацыянальная культура. Матэрыялы рэспубліканскайнавукова-практычнай канферэнцыі. Кніга 1. Мн.,2001. С. 15—19.
  22. Перапіс домаўладальнікаў 1910 г. (краязнаўчы аналіз) // «Спадчына». 2001. № 3 (у сааўтарстве з Наталляй Марцынкевіч). С. 91—114.
  23. Городская цивилизация: Белорусский шлях // Европа. Журнал Польского института международных дел. 2002. № 1. С.179—183.
  24. Няскончаная вайна // Спадчына. 2002. № 1. С. 77—86.
  25. Сіла і Слова ў гісторыі рэфармацыйнага руху ў Беларусі // Рэфармацыя і залаты век Беларусі. Матэрыялы навукова-практычнай канферэнцыі. Мінск, 1 чэрвеня 2002 г. Мн., 2002. С.81—85.
  26. Пачатак рэвалюцыі. Развіццё сялянскага руху ў студзені-верасні 1905 г. Гісторыя сялянства Беларусі. Т.2. Мінск, 2002. С. 297—310.
  27. Сялянскі рух у перыяд найвышэйшага ўздыму рэвалюцыі // Там жа. С. 310—324.
  28. Сялянскі рух у перыяд адступлення рэвалюцыі // Там жа. С. 324—345.
  29. Вынікі сялянскага руху ў перыяд рэвалюцыі 1905—1907 гг. // Там жа. С. 364—371.
  30. Граф з піўной этыкеткі, або Пераўтваральнік Менска // Спадчына.2002. № 4. С. 10—21.
  31. Właścicele ziemscy i chłopi Białorusi. Niezrealisowana myśl konsolidacji narodu w latach 1790—1918 // Przegląd Wschodni 2003. Tom VIII. Zeszyt 3 (31). S. 665—675.
  32. Некаторыя вынікі вывучэння гісторыі Мінска (гістарыяграфічны агляд) // Материалы международной научно-практической конференции «Современные стратегии развития мегаполисов и крупных городов», состоявшейся 9—10 октября 2003 г. в г. Минске. Минск, 2003. С. 338—346.
  33. Гарадское самакіраванне ў Беларусі царскага перыяду ў сувязі з трансфармацыяй магдэбургскага права (мадэль Мінска) // Міаsta i mieszczaństwo w Europie środkowowschodniej do połowy XIX wieku. Toruń, 2003. S. 123—131
  34. Праблемы тэрміналогіі эканамічнай гісторыі Беларусі 19-пачатку 20 ст. // Гістарычны альманах. 2003. Том 9. С. 14-18.
  35. Ремесленики Витебска глазами Марка Шагала // Шагаловский международный ежегодник, 2003. Витебск, 2004. С. 41—46.
  36. Новая и новейшая история Беларуси: важнейшие события и основные тенденции // Русский вопрос. 2004, № 2. (Прага).
  37. Станаўленне рыначных формаў арэнды зямлі ў дасавецкім Мінску // Стратегическое планирование и управление развитием городов. Материалы международной научно-практической конференции, состоявшейся 7—8 октября 2004 года. Мн., 2004. С. 184—189.
  38. Абагульняючыя версіі гісторыі Беларусі // Гістарычны альманах. Т.10. Гродна. 2004. С.5-10.
  39. Беларусь на маршрутах мадэрнасці. ХІХ—ХХ стст. // Беларусь у ХХ стагоддзі. Выпуск 3. Мн., 2004. С. 275—277.
  40. Беларусь у перыяд Кастрычніцкай рэвалюцыі // Гісторыя Беларусі ў кантэксце сусветных цывілізацый. Мн., 2005. С. 301—335.

Рэцэнзіі на працы і літаратура пра аўтара

рэдагаваць
  1. Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. Т. 6. Кніга ІІ. Мінск, 2001. С. 244.
  2. Рэцэнзія на кнігу «Гарады Беларусі (60-я гады ХІХ — пачатак ХХ стагоддзяў)» — Guido Hausman, Koeln, «Jahrbucher fuer Geschichte Osteuropas». Band 48/2000. S. 450—451.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць