Зімовыя Алімпійскія гульні 2010 году (дзень другі)

Другі дзень XXI зімовых Алімпійскіх гульняў 2010 у Ванкувэры13 лютага.

У гэты дзень прайшлі спаборніцтвы за 5 камплектаў алімпійскіх узнагарод. Спаборніцтвы ў хуткасным зьездзе сярод мужчын былі перанесеныя з-за умоў надвор'я на іншы дзень[1].

Падзеі дня

рэдагаваць
  • 09:45 Алімпійскі парк Ўістлера. Скачкі з трампліна 90 м. Асабістыя спаборніцтвы сярод мужчынаў.
  1. Сіман Аман (Швайцарыя)
  2. Адам Малыш (Польшча)
  3. Грэгар Шлірэнцаўэр (Аўстрыя)
  • 12:00 Арэна UBC Thunderbird. Хакей з шайбай. Турнір сярод жаночых камандаў.

Швэцыя — Швайцарыя: 3—0

  • 12:00 Рычмандскі алімпійскі авал. Канькабежны спорт. Бег на 5000 мэтраў сярод мужчынаў.
  1. Свэн Крамэр (Нідэрлянды)
  2. Сён-Хун Лі (Карэя)
  3. Іван Скобраў (Расея)
  • 13:00 Алімпійскі парк Ўістлера. Біятлён. Гонка на 7,5 км сярод жанчынаў.
  1. Анастасія Кузьміна (Славакія)
  2. Магдалена Нойнэр (Нямеччына)
  3. Мары Дарэн (Францыя)
  • 16:30 Пацыфік Калізэўм Фрыстайл Могул. Кваліфікацыйныя спаборніцтвы сярод жанчынаў.
  • 17:00 Пацыфік Калізэум Шорт-трэк. Бег на 1500 мэтраў сярод мужчынаў (адборачныя забегі).
  • 17:00 Ўістлер Слайдынг Цэнтар Санны Спорт. Адборачныя спаборніцтвы.
  • 17:00 Канада Хакей Плэйс. Хакей з шайбай турнір сярод жаночых камандаў.

Канада — Славакія: 18 — 0

  • 17:42 Пацыфік Калізэўм Шорт-трэк. Бег на 500 мэтраў сярод жанчынаў (адборачныя забегі).
  • 18:18 Пацыфік Калізэўм Шорт-трэк. Бег на 1500 мэтраў сярод мужчынаў (паўфіналы).
  • 18:50 Пацыфік Калізэўм Шорт-трэк. Эстафэта сярод жаночых камандаў (паўфіналы).
  • 19:18 Пацыфік Калізэўм Шорт-трэк. Бег на 1500 мэтраў сярод мужчынаў.
  1. Юнг-Су Лі (Карэя)
  2. Апола Антон Она (ЗША)
  3. Джон Робэрт «Дж.Р» Чэльскі (ЗША)
  • 19:30 Пацыфік Калізэум Фрыстайл Могул. Спаборніцтвы сярод жанчынаў.
  1. Ганна Керні (ЗША)
  2. Джэніфэр Хайл (Канада)
  3. Баркі Шэнан (ЗША)

Іншыя падзеі

рэдагаваць

Першую залатую узнагароду на XXI зімовых Алімпійскіх гульнях заваяваў швайцарскі спартсмэн Сіман Аман.

Эстонскі канькабежац Харальд Сілаўс гэтым днём прыняў удзел як у спаборніцтвах канькабежцаў, дзе заняў 20-е месца ў беге на 5000 мэтраў, так і ў спаборніцтвах па шорт-трэку дзе заняў чацьвёртае месца ў паўфінале бега на 1500 мэтраў[2].