Зьміцер Кулеба

украінскі дыплямат, палітык

Зьміцер Іванавіч Кулеба (па-ўкраінску: Дмитро́ Іва́нович Куле́ба (19 красавіка 1981, Сумы, Украіна) — украінскі дзяржаўны дзяяч, дыплямат, міністар замежных спраў Украіны з 4 сакавіка 2020 году, сябра РНБА з 13 сакавіка 2020[4]. Самы малады ў гісторыі кіраўнік зьнешнепалітычнага ведамства Ўкраіны. Былы віцэ-прэм'ер Украіны па пытаньнях эўрапейскай і эўраатлантычнай інтэграцыі, пастаянны прадстаўнік Украіны пры Радзе Эўропы, пасол па асаблівых даручэньнях МЗС Украіны.

Зьміцер Кулеба
лац. Źmicier Kuleba
Дмитро Кулеба
4 сакавіка 2020 — 5 верасьня 2024
Папярэднік Вадзім Прыстайка
Наступнік Андрэй Сыбіга[d]
29 жніўня 2019 — 4 сакавіка 2020
Папярэднік Іванна Клімпуш-Цынцадзэ[d]
Наступнік Вадзім Прыстайка
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 19 красавіка 1981(1981-04-19)[1] (43 гады)
Партыя:
Сужэнец: Яўгенія Кулеба[d][3]
Бацька: Іван Кулеба[d]
Адукацыя:
Узнагароды:
ордэн «За заслугі» III ступені

Жыцьцяпіс

рэдагаваць

Нарадзіўся 19 красавіка 1981 года ў Сумах. У 2003 годзе скончыў Інстытут міжнародных адносін КНУ ім. Шаўчэнкі па спэцыяльнасьці «міжнароднае права». Кандыдат юрыдычных навук[5]. Валодае ангельскай, францускай і расейскай мовамі.