Вадзім Прыстайка
Вадзім Уладзімеравіч Прыстайка (20 лютага 1970, Кілія, Кілійскі раён, Адэская вобласьць) — украінскі дыплямат. Міністра замежных справаў Украіны з 29 жніўня 2019 году.
Вадзім Прыстайка лац. Vadzim Prystajka | |
па-ўкраінску: Вадим Володимирович Пристайко | |
![]() | |
Міністра замежных справаў Украіны | |
---|---|
29 жніўня 2019 — цяперашні час | |
Прэзыдэнт | Уладзімер Зяленскі |
Папярэднік | Павал Клімкін |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся | 20 лютага 1970 (55 гадоў) |
Партыя | |
Адукацыя |
Жыцьцяпіс
рэдагавацьСкончыў Кіеўскі палітэхнічны ўнівэрсытэт па спэцыяльнасьці «Інфармацыйныя тэхналёгіі». Сваю прафэсійную дзейнасьць пачынаў у прыватным сэктары — заснаваў адну зь першых ва Ўкраіне кампанію-правайдэр і інтэрнэт-выданьне «Электронные вести». Пазьней скончыў Украінскую акадэмію зьнешняга гандлю і пачаў працаваць дыпляматам — консулам, часовым павераным і амбасадарам.
У 2009-м працаваў у місіі пасольства Ўкраіны ў ЗША, потым — амбасадарам у Канадзе. Са сьнежня 2014 году — намесьнік міністра замежных справаў Украіны, а ў 2017-ым — кіраўнік місіі Ўкраіны пры NATO.
29 жніўня 2019 году, у першы дзень працы новаабранай Рады, прызначаны міністрам замежных справаў Украіны[1]. У сваёй дзейнасьці на пасадзе кіраўніка зьнешнепалітычнага ведамства паабяцаў кіравацца правілам чатырох «П» — прафэсіяналізм, патрыятызм, прыстойнасьць, прагматызм.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ 39,9 гадоў — сярэдні ўзрост чальцоў ураду Ўкраіны. Хто яны?, Радыё Свабода, 29-09-2019