Дзьмітры Камінскі

беларускі кампазытар
(Перанакіравана з «Зьміцер Камінскі»)

Дзьмі́тры Рама́навіч Камі́нскі (17 жніўня [ст. ст. 4 жніўня] 1907, ЕкацярынаслаўРасейская імпэрыя, цяпер ДніпроУкраіна — 23 лістапада 1989, Манрэаль, Канада) — беларускі кампазытар, пэдагог, грамадзкі дзяяч. Сябра Саюзу кампазытараў СССР (1941), Саюзу кампазытараў БССР (1946). Заслужаны дзяяч мастацтваў Беларускай ССР (1963).

Дзьмітры Камінскі
Дата нараджэньня 17 жніўня 1907(1907-08-17) або 1907[1]
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 23 лістапада 1989(1989-11-23)[1]
Месца сьмерці
Прычына сьмерці хвароба Альцгаймэра
Месца пахаваньня
Месца вучобы
Занятак кампазытар, музычны пэдагог, грамадзкі дзяяч
Месца працы
Сябра ў Саюз кампазытараў СССР[d] і Беларускі саюз кампазытараў[d]
Узнагароды
ордэн Дружбы народаў мэдаль «За працоўныя заслугі»
Заслужаны дзяяч мастацтваў Беларускай ССР
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Камінскі.

Жыцьцяпіс

рэдагаваць

Нарадзіўся ў сям’і музыкі Роберта Камінскага і дваранкі Ганны Красовіч[2].

Дзяцінства правёў у Стаўрапалі, Сімфэропаль, Новачаркаску. У 1921—1933 рр. жыў у Растове-на-Доне, дзе граў у рэстаранах і працаваў ілюстратарам у нямым кіно. Паралельна навучаўся ў музычным тэхнікуме(d), які скончыў у 1930 року. У 1931 бацька арыштаваны «сувязь з замежнай буржуазіяй» і ў 1933 высланы ў Котлас, адкуль атрымаў дазвол пераехаць у Архангельск. За ім пераехала і сям’я, Зьміцер тут таксама зарабляў ігрой у рэстаранах.

У 1935—1939 рр. навучаўся ў Маскоўскай музычна-пэдагагічнай вучэльні(d) (цяпер — Расейская акадэмія музыкі імя Гнесіных(d)) як піяніст і кампазытар. Атрымаў разьмеркаваньне ў Менск, дзе працаваў у 1940—1941 рр. У 1941—1943 — на фронце, служыў камандзірам выязной канцэртнай брыгады. З канца 1943 р. працаваў загадчыкам музычнай часткі Варонескага дзяржаўнага драматычнага тэатру(d). Першая жонка (1944) — Фаіна Леанідаўна (у дзявоцтве Дырдак)[3].

З 1945 р. зноў у Менску, дзе вёў пэдагагічную і канцэртмайстарскую працу; быў канцэртмайстрам Белдзяржэстрады, Беларускай філярмоніі, старшым інспэктарам музычнага аддзелу Ўправы па справах мастацтваў пры Саўнаркаме БССР (да 1947), выкладаў у Менскай музычнай вучэльні імя М. І. Глінкі. Ажаніўся з Дорай Абрамаўнай.

У 1957—1963 рр. працаваў у Дзяржаўным выдавецтве БССР, у 1963—66 рр. — старшыня праўленьня Саюзу кампазытараў БССР. Уваходзіў у камітэт па Ленінскіх прэміях пры Савеце міністраў СССР. Меў дзяржаўныя ўзнагароды за ўдзел у Вялікай Айчыннай вайне.

Сябра Саюзу кампазытараў СССР (1941), Саюзу кампазытараў БССР (1946). Пасьля эміграцыі ягонай падчаркі ў Канаду музыка Зьмітра Камінскага была забароненая ў СССР і зьнікла з нотных бібліятэк[4]. У 1980 року ён з жонкай таксама выехаў за мяжу, з-за чаго выключаны з Саюзу кампазытараў[5]. Памёр у Канадзе.

Творчасьць

рэдагаваць

Працаваў пераважна ў галіне інструмэнтальнай музыкі, дзе вылучаўся адметным стылем, заснаваным на спалучэньні яскравага мэлядызму, сучасных сродкаў выразнасьці і беларускага фальклёру. Напісаў музыку да кінафільмаў «Хто сьмяецца апошнім» (1954), «Зялёныя агні» (1955), «Дзень, калі спаўняецца 30 гадоў» (1961), «Анюціна дарога» (1967). Аўтар дзьвюх канцэртных фантазій на беларускую тэму, дванаццаці п’есаў для цымбалаў з фартэпіяна, дзьвюх кантат, трох сымфанічных сюіт, некалькіх сымфоній, дзьвюх санат (адна для фартэпіяна, другая для скрыпкі), двух струнных трыё і квартэта, мноства камэрна-інструментальных твораў. Агулам стварыў 14 канцэртных твораў для розных саліруючых інструмэнтаў з аркестрам: адзін для цымбалаў (1947), адзін для двух цымбалаў (1948), што зьявілася першай спробай такога кшталту ня толькі ў Беларусі, а і ў СССР; чатыры для скрыпкі (1948, 1953, 1963, 1974), адзін для віялянчэлі (1957) і сем для фартэпіяна (1940, 1946, 1953, 1958, 1962, 1969, 1972). У СССР выйшаў зборнік ягоных твораў «П’есы для цымбал з фартэпіяна» (Менск, 1973)[5].

У эміграцыі запісаў успаміны пра бацьку, вядомага скрыпача Роберта (Рувіма, Рамана) Ісакавіча Камінскага (1882—1959), а таксама пра сваё дзяцінства і працу ў розных гарадах, у тым ліку і Менску[5][2][6].

Прэміі і ўзнагароды

рэдагаваць
  1. ^ а б Kamìnskì, Dzmìtryj Ramanavìč // Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
  2. ^ а б Камінскі, Дзьмітры (28 красавіка 2017) Жыцьцё музыкаў Камінскіх (II) Незалежны ізраільскі сайт Праверана 16 лютага 2023 г.
  3. ^ Каминский, Сергей (4 лютага 2021) Поиск родственников Незалежны ізраільскі сайт Праверана 16 лютага 2023 г.
  4. ^ Dźmitry Kaminsky. Fragment from Concert for fortepiano with orchestra. Беларускі інстытут навукі й мастацтва ў Канадзе (8 сьнежня 2021). Праверана 16 лютага 2023 г.
  5. ^ а б в г Гімпелевіч, Зіна (27 красавіка 2017) Жыцьцё музыкаў Камінскіх (I) Незалежны ізраільскі сайт Праверана 16 лютага 2023 г.
  6. ^ Камінскі, Дзьмітры (30 красавіка 2017) Жыцьцё музыкаў Камінскіх (III) Незалежны ізраільскі сайт Праверана 16 лютага 2023 г.

Літаратура

рэдагаваць