Зьмейка (басэйн Нёмана)

рака ў Беларусі

Зьме́йка, Дзьве́я — рака ў Беларусі, левы прыток ракі Вушы (басэйн Нёману). Цячэ ў Баранавіцкім раёне Берасьцейскай вобласьці і Карэліцкім раёне Гарадзенскай вобласьці. Даўжыня 26 км. Плошча вадазбору 190 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,6 ‰.

Рака
Зьмейка
Агульныя зьвесткі
Выток каля в. Стайкаў
Вусьце Вуша
Краіны басэйну Беларусь
Вобласьці Гарадзенская вобласьць і Берасьцейская вобласьць
Даўжыня 26 км
Плошча басэйну 190 км²
Нахіл воднай паверхні 1,6 ‰

На рацэ стаіць гістарычнае мястэчка Паланечка.

Пачынаецца за 1,5 км ад вёскі Стайкаў Баранавіцкага раёну, у лясным урочышчы Галубоўшчыне, упадае ў Вушу на заходняй ускраіне вёскі Малой Мядзьведкі. У вярхоўі прымае сьцёк з шчыльнай сеткі асушальных каналаў і 2 прытокаў з аднайменнай назвай. На працягу 14,5 км каналізаваная (ад вытоку да паўночнай ускраіны вёскі Шчарбовічаў)[1].

  1. ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Мн.: 1994. С. 180.

Літаратура

рэдагаваць
  • Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1