Зьвяз беларускіх патрыётаў
Зьвяз белару́скіх патрыётаў (арыгінальная назва: Саюз беларускіх патрыётаў) — моладзевая арганізацыя, якая дзейнічала на тэрыторыі Заходняй і Паўночнай Беларусі ў 1946—1947 гадох.
Зьвяз беларускіх патрыётаў | |
Саюз беларускіх патрыётаў | |
Абрэвіятура | ЗБП (СБП) |
---|---|
Дата ўтварэньня | 1946 |
Дата спыненьня існаваньня | зіма 1947 |
Тып | Грамадзка-патрыятычнае |
Мэта | Абарона правоў насельніцтва і нацыянальнае адраджэньне Беларусі |
Месцазнаходжаньне | Заходняя і Паўночная Беларусь |
Дзейнічае ў рэгіёнах | Беларусь |
Афіцыйныя мовы | беларуская |
старшыня | Васіль Супрун |
Кіроўны орган | рада |
Гісторыя
рэдагавацьЗьвяз беларускіх патрыётаў узьнік на пачатку 1946 году ў Глыбокім і Паставах. Летам 1946 году зьявілася падпольная патрыятычная арганізацыя ў Слоніме, якая мела кансьпірацыйную назву «Чайка». Заснавалі яе маладыя настаўнікі. На працягу году падобныя суполкі ствараюцца ў Баранавічах, Берасьці, Наваградку, Жыровічах. Улетку 1946 году суполкі з Баранавічаў, Слоніму і Наваградку аб’ядноўваюцца ў Цэнтар Беларускага Вызваленчага Руху пад кіраўніцтвам Васіля Супруна. Летам 1947 году ўзьніклі абласныя структуры кіраваньня, якія ўзначалілі Алесь Барэйка (Баранавіцкая вобласьць), Мікола Макарэвіч (Берасьцейская вобласьць), Сяргей Яноўскі (Маладэчанская вобласьць) і Мікола Ляскавец (Пінская вобласьць). У гэты ж час прынятая канчатковая назва руху — «Саюз беларускіх патрыётаў». Зімой 1947 году арганізацыя была зьліквідаваная савецкімі органамі дзяржбясьпекі. Адбыліся два ваенныя трыбуналы ў Баранавічах і Менску. Чальцоў ЗБП абвінавацілі ў антысавецкай дзейнасьці і пакаралі расстрэламі, лягерамі і турэмнымі тэрмінамі.
Дзейнасьць
рэдагавацьГалоўныя мэты, якія ставілі перад сабой актывісты ЗБП: паляпшэньне дабрабыту насельніцтва, абарона нацыянальных і грамадзянскіх правоў, выратаваньне беларускай мовы ва ўмовах інтэнсіўнай расеізацыі. Дзейнасьць ЗБП не магла быць незаўважнай для савецкай улады, і ўзімку 1947 году ЗБП быў разгромлены з удзелам правакатараў.
Сябры арганізацыі
рэдагаваць- Васіль Супрун
- Агейка
- Ніна Асіненка
- Мікола Асіненка
- Альбэрт Бацяноўскі
- Алесь Барэйка
- Леў Бялевіч
- Марыя Бялевіч
- Мікола Конан
- Валянцін Лагунёнак
- Мікола Ляскавец
- Мікола Макарэвіч
- Васіль Мядзелец
- Яўген Сідаровіч
- Алеся Умпіровіч
- Алеся Фурс
- Антон Фурс
- Кастусь Шышэя
- Алесь Юршэвіч
- Сяргей Яноўскі
- і іншыя
Глядзіце таксама
рэдагавацьЛітаратура
рэдагаваць- 100 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. І. Саверчанка, З. Санько. — Менск: Рэдакцыя газеты «Звязда», 1993. — 80 с.