Алеся Фурс
Алеся Фурс (Умпіровіч) (11 студзеня 1925 году[1] ў вёсцы Азярава Відзаўскага раёну (цяпер Браслаўскі раён) — 19 жніўня 2017 году, Паставы) — сяброўка Глыбоцкай групы моладзевай падпольнай арганізацыі Саюз беларускіх Патрыётаў (СБП). Вязень савецкіх канцэнтрацыйных лягераў з 1947 па 1956 год.
Алеся Фурс | |
Дата нараджэньня | 11 студзеня 1925 |
---|---|
Месца нараджэньня |
|
Дата сьмерці | жнівень 2017 (92 гады) |
Месца сьмерці | |
Месца вучобы | |
Сябра ў | Зьвяз беларускіх патрыётаў і Саюз беларускай моладзі |
Бацька | Лявон Умпіровіч[d] |
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Фурс.
У 1943 годзе, падчас вучобы ў Пастаўскай настаўніцкай сэмінарыі, уступіла ў Саюз беларускіх патрыётаў (СБП) — падпольную патрыятычную моладзевую арганізацыю.
25 сакавіка 1946 году для цырымоніі прыняцьця прысягі сяброў СБП на вернасьць Беларусі Алеся намалявала «Пагоню». У 1948 годзе дзяўчыну арыштавалі, судзілі, і яна атрымала 25 гадоў зьняволеньня ў Мардовіі. Бацьку Алесі савецкія ўлады прысудзілі 10 гадоў зьняволеньня за тое, што не выдаў сваю родную дачку, але пасьля зьдзекаў савецкіх карнікаў ён здолеў пражыць у няволі толькі некалькі гадоў.
У лягеры сябравала зь вядомай беларускай паэткай Ларысай Геніюш.
Пасьля сьмерці Сталіна тэрмін зьняволеньня быў скарочаны да 10 гадоў.
Пасьля вызваленьня ў 1956 годзе выйшла замуж за сябра Глыбоцкай філіі СБП Антона Фурса. Сям’я жыла ў Казахстане, дзе нарадзіліся сын і дачка. У вольны час Алеся Фурс займалася маляваньнем, завочна скончыла Маскоўскі народны ўнівэрсытэт мастацтваў.
У 1982 годзе сям’я Фурсаў вярнулася на радзіму, пасялілася ў Паставах. Алесю Фурс рэабілітавалі 23 лістапада 1992 году[1][2].