Зыман (Зыгман) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Sieman
Паходжаньне
Мова(-ы) германскія
Утворанае ад Sick + Mann
Іншыя формы
Варыянт(ы) Зыгман
Зьвязаныя артыкулы
якія пачынаюцца з «Зыман»

Паходжаньне

рэдагаваць

Сігіман, пазьней Зыгман або Зыман (Sigiman, Siegmann, Sieman) — імя германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова сіг- (зыг-, зег-) (імёны ліцьвінаў Зігібут, Зыгел, Жыгімонт; германскія імёны Sigibot, Sigel, Sigimunt) паходзіць ад гоцкага і бургундзкага sigus 'перамога'[2], а аснова -ман- (імёны ліцьвінаў Мангерд, Дзерман, Есьман; германскія імёны Mangerðr, Derman, Esmann) — ад гоцкага manna[3], германскага man 'чалавек'[4].

Носьбіты

рэдагаваць

Зыманы (Zyman) — літоўскі шляхецкі род[5].

Стамбэрскія Жыманы (Stamberski Żyman) — шляхецкі род Рэчы Паспалітай з Прусіі[6].

На 1906 год існавала вёска Зыгманы ў Рэжыцкім павеце Віцебскай губэрні[7].

Глядзіце таксама

рэдагаваць
  1. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 1329.
  2. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 18.
  3. ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 167.
  4. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 23.
  5. ^ Polska encyklopedja szlachecka. T. 12. — Warszawa, 1939. S. 346.
  6. ^ Polska encyklopedja szlachecka. T. 11. — Warszawa, 1938. S. 145.
  7. ^ Список населенных мест Витебской губернии. Витебск, 1906. С. 331.