Плюс (+) ці () — двайковы апэратар, які паказвае на складаньне, як у выпадку 2 + 8 = 10.

Плюс
+﬩
Выява
   ¤ | & + ± -  
Іншыя назвы Сымбаль сумы
Зьвесткі
Тып друкарскі знак;
Назва ў Юнікодзе
+: plus sign
: hebrew letter alternative plus sign
Юнікод +: U+002B
: U+FB29
HTML +‎: &#43, &#x2b
‎: &#64297, &#xfb29
UTF-16 +‎: 0x2B
‎: 0xFB29
URL-код +: %2B
: %EF%AC%A9
усе сымбалі · лацінка · кірыліца · грэцкія · дыякрытыкі · валюты · дапамога

Сэнс сымбаля

рэдагаваць

⟨+⟩ таксама можа служыць унарным апэратарам, які пакідае свой апэранд нязьменным (+x азначае тое ж самае, што й x). Гэта абазначэньне можа выкарыстоўвацца, калі пажадана падкрэсьліць станоўчасьць колькасьці, асабліва ў адрозьненьне ад адмоўных лікаў (+5 супраць -5).

Знак «плюс» таксама можа паказваць на мноства іншых апэрацыяў, у залежнасьці ад разгляданай матэматычнай сыстэмы. Многія альгебраічныя структуры, такія як вэктарныя прасторы й матрычныя кольцы, маюць некаторую апэрацыю, якая называецца складаньнем або эквівалентная яму. Аднак прынята выкарыстоўваць ⟨+⟩ толькі для абазначэньня камунітатыўных апэрацыяў.[1]

Гісторыя

рэдагаваць

Найраньнешай кнігай, у якой выкарыстоўваўся ⟨+⟩, лічыцца камэрцыйны трактат 1489 году Ёгана Відмана, дзе сымбаль ужываецца ў сэнсе прыкметы павелічэньня. У першай палове XVI стагодзьдзя сымбаль ўжо як абазначэньне складаньня сустракаецца ў кнігах Гэнрыха Граматэўса й яго вучня Крыстафа Рудольфа[2]. Франсуа Віет (15401603), стваральнік сымбалічнай мовы альгебры, сыстэматычна для складаньня ўжываў ⟨+⟩, прытым паходжаньне гэтай натацыі ў Віета зьвязваецца з мальтыйскім крыжам[3].

 
Альтэрнатыўны знак плюсу

Каб пазьбегнуць падабенства з хрысьціянскім крыжам у юдаізьме замест знака плюсу выкарыстоўваўся знак ⟨﬩⟩, які выглядае як плюс безь вертыкальнай рысы пад гарызантальнай. У прыватнасьці, у многіх Ізраільскіх школах, асабліва ў рэлігійных, знак складаньня пішуць менавіта так.[4]

  1. ^  Fraleigh, John B. A First Course in Abstract Algebra. — 4. — United States: Addison-Wesley, 1989. — P. 52. — ISBN 0-201-52821-5
  2. ^ Кэджоры, 1909, старонка 175, «They occur again in the arithmetic of Grammateus, a teacher at the University of Vienna. His pupil, Christoff Rudolff, the writer of the first text-book on algebra in the German language (printed in 1525), employs these symbols also»
  3. ^ Кэджоры, 1909, старонка 174, «Vieta employed the Maltese cross (+) as the short-hand symbol for addition»
  4. ^ Kaufmann Kohler Cross // Jewish Encyclopedia (нев.). — 1901–1906.