Мартын Шын

амэрыканскі актор

Ма́ртын Шын (па-ангельску: Martin Sheen), сапраўднае імя Рамо́н Анто́ніё Хэра́рда Эстэ́вэс (па-гішпанску: Ramón Antonio Gerardo Estévez; нарадзіўся 3 жніўня 1940 году) — амэрыканскі актор гішпанскага паходжаньня. Набыў папулярнасьць дзякуючы ролям у такіх фільмах, як то «Калі б ня ружы» (1968) і «Пустка» (1973), а пазьней атрымаў шырокае прызнаньне за галоўную ролю капітана Бэнджаміна Ўілара ў фільме «Апакаліпсіс цяпер» (1979). Таксама здымаўся ў шэрагу тэлевізійных праектах, якія надалі яму вядомасьць і ўхваленьне, як то тэлесэрыял «Заходняе крыло» (1999–2006) і «Грэйс і Фрэнкі», апошні зь якім цягнецца з 2015 году. За сваю доўгую працу ў кінэматографе атрымаў шэраг прэміяў, як то прыз за найлепшую мужчынскую ролю на Сан-Сэбастыянскім кінафэстывалі. У за выкананьне ролі капітана Ўіларда ў фільме «Апакаліпсіс цяпер» быў намінаваны на прэмію BAFTA за найлепшую мужчынскую ролю. Ягоныя сыны Чарлі Шын і Эміліё Эстэвэс таксама зьяўляюцца акторамі.

Мартын Шын
па-ангельску: Ramon Antonio Gerardo Estevez
Дата нараджэньня 3 жніўня 1940(1940-08-03)[1][2][3][…] (84 гады)
Месца нараджэньня
Месца вучобы
Занятак актор, кінаактор, актор агучваньня, кінапрадусар, тэлепрадусар, тэатральны актор, актывіст, тэлеактор, кінарэжысэр, тэлерэжысэр
Псэўданімы Martin Sheen
Жанры вэстэрн
Дзеці Чарлі Шын, Рамон Эстэвэс[d], Эміліё Эстэвэс[d] і Рэнэ Эстэвэс[d]
Узнагароды
IMDb ID nm0000640
Подпіс Выява аўтографу
  1. ^ http://www.tvrage.com/person/id-7571/Martin+Sheen
  2. ^ Martin Sheen // Internet Broadway Database (анг.) — 2000.
  3. ^ Ramon Estevez // Internet Broadway Database (анг.) — 2000.