Звадзецкае
Звадзецкае (па-польску: Zwodzieckie, па-падляску: Tadeušê[2]) — прысёлак вёскі Навасады[3] ў Гайнаўскім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Гайнаўка.
Звадзецкае | |
польск. Zwodzieckie | |
Мясцовая назва: | Tadeušê |
Краіна: | Польшча |
Ваяводзтва: | Падляскае |
Павет: | Гайнаўскі |
Гміна: | Гайнаўка |
Насельніцтва: | 32 чал. (2012)[1] |
Часавы пас: | UTC+1 |
летні час: | UTC+2 |
Тэлефонны код: | (+48) 85 |
Паштовы індэкс: | 17-200 |
Нумарны знак: | BHA |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°44′0″ пн. ш. 23°37′0″ у. д. / 52.73333° пн. ш. 23.61667° у. д.Каардынаты: 52°44′0″ пн. ш. 23°37′0″ у. д. / 52.73333° пн. ш. 23.61667° у. д. |
Звадзецкае | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Звадзецкае прылягае да Белавескай пушчы. Побач з прысёлкам праходзіць чыгуначны шлях з Седльцаў у Ваўкавыск.
Насельніцтва
рэдагавацьЖыхары Звадзецкага этнічныя беларусы, якія карыстаюцца падляскім дыялектам, праваслаўныя (прыход Усьпеньня Божай Маці ў Дубінах[4]).
Гісторыя
рэдагавацьПісьмовыя згадкі пра Звадзецкае датуюцца 1639 годам[2]. У міжваенны пэрыяд Звадзецкае прыналежала да гміны Масева Бельскага павету Беластоцкага ваяводзтва. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывала тут 35 жыхароў (усе праваслаўныя; 5 палякаў і 30 беларусаў)[5]. Пасьля Другой сусьветнай вайны Звадзецкае было далучанае да гміны Гайнаўка. З 1968 году ў вёсцы дзейнічае дрэвапераапрацоўчы завод ВасБел, які зь цягам часу заняў большую частку невялікага Звадзецкага[6].
Зноскі
рэдагаваць- ^ Statystyka ludności na 31 grudnia 2012 r. (пол.) Urząd Gminy Hajnówka Праверана 7 траўня 2015 г.
- ^ а б Michał Kondratiuk, Nazwy miejscowe południowo-wschodniej Białostocczyzny, Wrocław - Warszawa - Kraków - Gdańsk: Ossolineum 1974, s. 321
- ^ Zwodzieckie (пол.) Urząd Gminy Hajnówka Праверана 7 траўня 2015 г.
- ^ Strona Prawosławnej Parafii w Dubinach (пол.) Праверана 7 траўня 2015 г.
- ^ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej : opracowany na podstawie wyników pierwszego powszechnego spisu ludności z dn. 30 września 1921 r. i innych źródeł urzędowych. T. 5. Województwo białostockie, с. 9 (пол.) Праверана 7 траўня 2015 г.
- ^ ВАСБЕЛ (рас.) Праверана 7 траўня 2015 г.