Мужчынская зборная Даніі па гандболе

(Перанакіравана з «Зборная Даніі па гандболе»)

Збо́рная Да́ніі па гандбо́ле (па-дацку: Danmarks håndboldlandshold) — мужчынская нацыянальная зборная Даніі, якая прадстаўляе дзяржаву на міжнародных спаборніцтвах па гандболе. Склад каманды вызначае Дацкая гандбольная фэдэрацыя. Гандбольная зборная Даніі — алімпійскі чэмпіён 2016 году, двухразовы чэмпіён сьвету (2019, 2021) і Эўропы (2008, 2012). Адзіная зборная, якая на чэмпіянатах сьвету правяла 19 матчаў запар без паразаў.

Данія Данія
Зьвесткі
Фэдэрацыя Дацкая гандбольная фэдэрацыя
Трэнэр Мікалай Якабсэн
Асыстэнты
  • Мікаэль Бруун
  • Гэнрык Кронбарг
Капітан Нікляс Ляндын Якабсэн
Найбольш гульняў Лярс Крыстыянсэн (338)
Найбольш галоў Лярс Крыстыянсэн (1503)
Рэйтынг ІГФ №3
Колеры
Камандныя колеры
Камандныя колеры
Камандныя колеры
Камандныя колеры
Камандныя колеры
Камандныя колеры
Камандныя колеры
Камандныя колеры
Вынікі
Алімпійскія гульні
Удзелаў 7 (упершыню ў 1972)
Найлепшы вынік 1-е месца (2016)
Чэмпіянат сьвету
Удзелаў 23 (упершыню ў 1938)
Найлепшы вынік 1-е месца (2019, 2021)
Чэмпіянат Эўропы
Удзелаў 12 (упершыню ў 1994)
Найлепшы вынік 1-е месца (2008, 2012)
Апошняе абнаўленьне: 2 лютага 2021.
Спартовыя ўзнагароды
Алімпійскія гульні
Золата Рыё-дэ-Жанэйра-2016 Зборная
Чэмпіянаты сьвету
Золата Эгіпет-2021 Зборная
Золата Данія/Нямеччына-2019 Зборная
Срэбра Швэцыя-1967 Зборная
Срэбра Швэцыя-2011 Зборная
Срэбра Гішпанія-2013 Зборная
Бронза Нямеччына-2007 Зборная
Чэмпіянаты Эўропы
Золата Нарвэгія-2008 Зборная
Золата Сэрбія-2012 Зборная
Срэбра Данія-2014 Зборная
Бронза Швэцыя-2002 Зборная
Бронза Славенія-2004 Зборная
Бронза Швайцарыя-2006 Зборная

Мінуўшчына

рэдагаваць
 
Зборная Даніі ў 2018 року

Гандбол — другі паводле папулярнасьці від спорту ў Даніі пасьля футболу. У 2003 годзе Дацкая гандбольная фэдэрацыя мела болей за 146 000 чальцоў.

Чэмпіянат сьвету 2007 року

рэдагаваць

У 2007 годзе Данія брала ўдзел у чэмпіянаце сьвету ў Нямеччыне, дзе яны трапілі ў групу E разам з Анголай, Вугоршчынай і Нарвэгіяй. Атрымаўшы перамогі ў матчах з Анголай і Нарвэгіяй, Данія выйшла ў асноўны раўнд, дзе трапіла ў групу з Харватыяй, Чэхіяй, Расеяй, Вугоршчынай і дзейным чэмпіёнам — Гішпаніяй.

Пачаўшы з паразы ад Харватыі, Данія перамагла ва ўсіх астатніх матчах. У чвэрцьфінале датчане перамаглі Ісьляндыю зь мінімальнай розьніцай 42:41, аднак у паўфінале саступілі Польшчы 36:33. У матчы за 3-е месца каманда перамагла Францыю 34:27 і заваявала бронзу.

Лінейны датчанаў Мікаэль Вэстэргор Кнудсэн увайшоў у склад зборнай усіх зорак чэмпіянату.

Чэмпіянат Эўропы 2008 року

рэдагаваць

Тры разы запар заняўшы трэція месцы чэмпіянатаў Эўропы, зборная Даніі нарэшце ў 2008 року ў Нарвэгіі заваявала золата. Толькі аднойчы каманда саступіла зборнай гаспадароў у зацятым дэрбі. У фінале Данія перамагла Харватыю 24:20. Брамнік Каспэр Віт і скрайні Лярс Крыстыянсэн былі ўключаныя ў зборную ўсіх зорак, а Лярс Крыстыянсэн яшчэ стаў і найлепшым бамбардзірам турніру.

Чэмпіянат Эўропы 2010 року

рэдагаваць

Дзейныя чэмпіёны былі фаварытамі і на гэтым чэмпіянаце. Аднак Данія ня выйшла ў асноўны раўнд, саступіўшы Ісьляндыі і Харватыі і задаволіўшыся перамогай над Гішпаніяй 34:27 у матчы за 5-е месца.

Чэмпіянат сьвету 2011 року

рэдагаваць

У 2011 року ў Нямеччыне, атрымаўшы 9 перамог запар, Данія ўпершыню за 44 гады выйшла ў фінал чэмпіянату сьвету. У апошнім матчы датчане саступілі Францыі 35:37 у овэртайме. Такім чынам, на той час Францыя валодала ўсімі трыма тытуламі: чэмпіёнаў Эўропы, Алімпійскіх гульняў і сьвету.

Чэмпіянат Эўропы 2012 року

рэдагаваць

На чэмпіянаце Эўропы зборная Даніі зноў была адной з фаварытак як віцэ-чэмпіён сьвету. Аднак у групе яна саступіла Сэрбіі і Польшчы, прайшоўшы ў асноўны раўнд без заробленых пунктаў і павінна была ня толькі перамагаць ва ўсіх матчах, але й спадзявацца на спрыяльныя вынікі іншых зборных. У апошнім туры толькі перамога Польшчы над Нямеччынай магла ўратаваць Данію, і Польшча атрымала цяжкую перамогу 33:32. Даніі заставалася проста перамагчы Швэцыю, і з гэтай перамогай (31:24) Данія стала першай зборнай у гісторыі чэмпіянатаў Эўропы, якая здолела выйсьці ў паўфінал, маючы 0 пунктаў пасьля групавога раўнду.

У паўфінале зборная Даніі зноў сустрэлася з гішпанцамі, як гэта здарылася на мінулагоднім чэмпіянаце сьвету-2011. Данія зноўку была мацнейшаю (25:24), а ў фінале ў малавыніковым матчы перамагла Сэрбію 21:19. Гэта зрабіла Данію першай гандбольнай зборнай, якая стала чэмпіёнам Эўропы пасьля таго, як выйшла ў асноўны раўнд з 0 пунктаў.

Чэмпіянат сьвету 2013 року

рэдагаваць

Дзейны чэмпіён Эўропы трапіў у групу B з Расеяй, Ісьляндыяй, Македоніяй, Катарам і Чылі. Датчане перамаглі ва ўсіх матчах, у 1/8 без праблемаў адолеўшы Туніс 30:23. Першая палова чвэрцьфінальнага матчу супраць Вугоршчыны скончылася з камфортным лікам 18:11, аднак у другой палове завязалася напружаная барацьба; тым ня меней Данія здолела атрымаць перамогу 28:26. Другі раз запар зборная Даніі выйшла ў паўфінал спаборніцтва, дзе сустрэлася з Харватыяй, якая выбіла з розыгрышу дзейных чэмпіёнаў, французаў. Нягледзячы на гэта, Данія правяла найлепшы свой матч на чэмпіянаце, перамогшы 30:24 і другі раз запар дасягнуўшы фіналу.

У фінале іх чакала зборная гаспадароў — Гішпанія. Гэты матч стаў кашмарам зборнай Даніі, якая саступіла з розьніцай у 16 галоў, двойчы запар аступіўшыся ў фіналах чэмпіянатаў сьвету.

Чэмпіянат Эўропы 2014 року

рэдагаваць

Зборная Даніі на хатнім чэмпіянаце лічылася фаварыткай як дзейныя чэмпіёны Эўропы і віцэ-чэмпіёны Эўропы. Яны перамаглі ва ўсіх без выключэньня матчах папярэдняга і асноўнага колаў, без паразаў дайшоўшы да фіналу, дзе саступілі зборнай Францыі — другі раз запар пасьля паразы ў фінале чэмпіянату сьвету-2013.

Чэмпіянат сьвету 2019 року

рэдагаваць

Данія разам зь Нямеччынай зьяўлялася гаспадыняй турніру і без паразаў згуляла ў групе C з Нарвэгіяй, Тунісам, Чылі, Аўстрыяй і Саудаўскай Арабіяй. Пасьля перамогі ў плэй-оф над зборнай Вугоршчыны датчане выйшлі ў паўфінал, дзе адолелі сяміразовых чэмпіёнаў — зборную Францыі — а ў фінале ўпершыню заваявалі залатыя мэдалі ў матчы з Нарвэгіяй.

Чэмпіянат сьвету 2021 року

рэдагаваць

У статусе дзейнага чэмпіёна Данія перамагла ва ўсіх без выключэньня матчах і заваявалі другі тытул запар, паўтарыўшы дасягненьні Швэцыі, Румыніі і Францыі. Акрамя таго, зборная Даніі абышла Францыю паводле колькасьці матчаў чэмпіянатаў сьвету без паразаў, дасягнуўшы паказьніку ў 19 матчаў (у Францыі — 18).

Храналёгія выступаў

рэдагаваць

Алімпійскія гульні

рэдагаваць
Месца Этап Месца Г В Н* П ЗГ ПГ РГ
  Бэрлін-1936 Ня ўдзельнічалі
  Мюнхэн-1972 Матч за 13 месца 13 з 16 5 2 1 2 78 78 0
  Манрэаль-1976 Матч за 7 месца 8 з 11 5 2 0 3 113 127 -14
  Масква-1980 Матч за 9 месца 9 з 12 6 2 0 4 124 124 0
  Лос-Анджэлес-1984 Чацьвертае месца 4 з 12 6 4 0 2 134 122 +12
  Сэул-1988 Не кваліфікаваліся
  Барсэлёна-1992
  Атланта-1996
  Сыднэй-2000
  Атэны-2004
  Пэкін-2008 Матч за 7 месца 7 з 12 8 3 2 3 225 211 +14
  Лёндан-2012 Чвэрцьфінал 6 з 12 6 4 0 2 146 153 -7
  Рыё-дэ-Жанэйра-2016 Чэмпіён 1 з 12 8 6 0 2 230 211 +19
Агулам 8/14 1 тытул 44 23 3 18 1050 1026 +24

Чэмпіянат сьвету

рэдагаваць
Месца Раўнд Пазыцыя Г В Н* П ЗМ ПМ
  1938 Паўфінал 4 3 0 0 3 6 20
  1954 5 месца 5 3 1 0 2 44 45
  1958 Паўфінал 4 4 4 0 2 121 86
  1961 5 месца 5 6 4 0 2 92 78
  1964 7 месца 7 6 3 0 3 105 96
  1967 Фінал 2 6 4 0 2 107 78
  1970 Паўфінал 4 6 3 0 3 103 116
  1974 Другі раўнд 8 6 2 0 3 63 78
  1978 Паўфінал 4 6 4 1 1 114 101
  1982 Паўфінал 4 7 4 1 2 150 143
  1986 Другі раўнд 8 7 3 0 4 152 160
  1990 Не кваліфікаваліся
  1993 Другі раўнд 9 7 2 2 3 145 156
  1995 Папярэдні раўнд 19 5 2 0 3 126 117
  1997 Не кваліфікаваліся
  1999 1/8 фіналу 9 6 4 0 2 141 140
  2001 Не кваліфікаваліся
  2003 Другі раўнд 9 7 4 0 3 201 193
  2005 Папярэдні раўнд 13 5 3 0 2 174 117
  2007 Паўфінал 3 10 7 0 3 316 283
  2009 Паўфінал 4 10 7 0 3 298 258
  2011 Фінал 2 10 9 0 1 334 256
  2013 Фінал 2 9 8 0 1 291 244
  2015 Чвэрцьфінал 5 9 6 2 1 272 234
  2017 ⅛ фіналу 10 6 5 0 1 182 157
   2019 Чэмпіён 1   10 10 0 0 317 223
  2021 Чэмпіён 1   9 8 1 0 304 227
   2023 Кваліфікаваныя
    2025 Кваліфікаваныя
  2027
Агулам 25/30 2 тытулы 165 107 *7 51 4158 3606
*Сюды ўключаныя і матчы плэй-оф, якія скончыліся сэрыяй пэнальці.

Чэмпіянат Эўропы

рэдагаваць
Месца Раўнд Пазыцыя Г В Н* П ЗМ ПМ
  1994 4 месца 4 7 3 1 3 150 152
  1996 11—12 месца 12 6 0 0 6 132 158
  1998 Не кваліфікаваліся
  2000 9—10 месца 10 6 2 0 4 143 153
  2002 3 месца 3   8 6 1 1 212 190
  2004 3 месца 3   8 6 0 2 240 206
  2006 3 месца 3   8 5 1 2 249 231
  2008 Чэмпіён 1   8 7 0 1 233 193
  2010 5—6 месца 5 7 5 0 2 198 184
  2012 Чэмпіён 1   8 6 0 2 216 201
  2014 Фінал 2   8 7 0 1 247 222
  2016 5/6 месца 6 7 4 1 2 194 180
  2018 Чацьвертае месца 4 8 5 0 3 235 205
    2020 Папярэдні раўнд 13 3 1 1 1 85 83
   2022
  2024
Агулам 13/14 2 тытулы 81 50 4 27 2449 2275
*Сюды ўключаныя і матчы плэй-оф, якія скончыліся сэрыяй пэнальці.
**Залаты фон — каманда перамагла ў спаборніцтве. Чырвоны прастакутнік — чэмпіянат праводзіўся на радзіме.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць