Чэмпіянат Эўропы па гандболе сярод мужчынаў 1994 году

Чэмпіянат Эўропы па гандболе сярод мужчынаў 1994 году — першае эўрапейскае спаборніцтва гандбольных зборных, якое праходзіла ў Партугаліі з 3 па 12 чэрвеня 1994 року. Чэмпіёнам стала зборная Швэцыі, другое і трэцяе месцы занялі зборныя Расеі і Харватыі адпаведна.

Чэмпіянат Эўропы па гандболе сярод мужчынаў 1994 году
EHF European Men’s Handball Championship
Правядзеньне
Краіна правядзеньня Партугалія
Тэрміны 3–12 чэрвеня
Удзельнікі 12
Пляцоўкі (у 2 гарадох)
Вынікі
Чэмпіён Мужчынская зборная Швэцыі па гандболе Швэцыя (1-ы тытул)
Віцэ-чэмпіён Мужчынская зборная Расеі па гандболе Расея
Трэцяе месца Мужчынская зборная Харватыі па гандболе Харватыя
Чацьвертае месца Мужчынская зборная Даніі па гандболе Данія
Статыстыка
Колькасьць матчаў 38
Колькасьць галоў 1746 (45.95 за матч)
Найлепшы бамбардзір Расея Васіль Кудзінаў 
Найлепшы гулец Швэцыя Магнус Андэрсан 
[ Афіцыйны сайт]
Чэмпіянат Эўропы па гандболе сярод мужчынаў 1994 году ў Вікісховішчы

Адборачны этап

рэдагаваць

Адбор на чэмпіянат адбываўся з 27 лютага 1993 року па 10 сакавіка 1994 року. Зборная Партугаліі як арганізатарка чэмпіянату была вызваленая ад адборачных гульняў. Астатнія 34 каманды былі падзеленыя на 7 групаў, унутры якіх правялі двухколавыя турніры.

У фінальную частку прайшлі наймацнейшыя каманды з кожнае групы і найлепшая з камандаў, што занялі 2-е места. Яшчэ 3 ўдзельнікі фінальнага турніру вызначыліся ў стыкавых матчах між шасьцю астатнімі зборнымі, якія занялі 2-я месцы ў групах.

У межах адбору на чэмпіянат свае першыя афіцыйныя матчы правялі зборныя Беларусі, Грузіі, Латвіі, Летувы, Малдовы, Славаччыны, Славеніі, Украіны, Харватыі й Эстоніі.

Групавы этап

рэдагаваць
Месца Група 1 Група 2 Група 3 Група 4 Група 5 Група 6 Група 7
1   Данія   Вугоршчына   Швэцыя   Харватыя   Нямеччына   Гішпанія   Расея
2   Румынія   Славенія   Аўстрыя   Беларусь   Францыя   Польшча   Чэхія
3   Украіна   Нарвэгія   Турэччына   Ісьляндыя   Нідэрлянды   Швайцарыя   Італія
4   Славаччына   Летува   Эстонія   Фінляндыя   Ізраіль   Латвія   Люксэмбург
5   Малдова   Грузія   Бэльгія   Баўгарыя   Грэцыя   Кіпр

Стыкавыя матчы

рэдагаваць
 Славенія   19:16, 19:22   Чэхія
 Польшча   23:19, 19:32   Францыя
 Аўстрыя   28:17, 15:28   Беларусь

Пляцоўкі

рэдагаваць
Места Стадыён Зьмяшчальнасьць
Альмада Спартовы комплекс Альмады 4000
Порту Павільён «Роза Мота» 5400
Група A Група B
  Харватыя   Данія
  Беларусь   Вугоршчына
  Румынія   Партугалія
  Расея   Швэцыя
  Францыя   Гішпанія
  Нямеччына   Славенія

Папярэдні раўнд

рэдагаваць
Краіна Г П Н Пр ЗМ ПМ Мячы Пкт
  Расея 5 5 0 0 122 94 +28 10
  Харватыя 5 3 0 2 120 114 +6 6
  Францыя 5 2 1 2 123 120 +3 5
  Беларусь 5 2 0 3 130 139 -9 4
  Нямеччына 5 1 1 3 107 113 -6 3
  Румынія 5 1 0 4 113 135 -22 2
3 чэрвеня 1994
 Нямеччына   23 — 24   Беларусь
 Расея   27 — 20   Румынія
 Францыя   27 — 25   Харватыя
4 чэрвеня 1994
 Харватыя   24 — 22   Нямеччына
 Беларусь   23 — 31   Расея
 Румынія   27 — 26   Францыя
5 чэрвеня 1994
 Францыя   21 — 21   Нямеччына
 Расея   21 — 18   Харватыя
 Румынія   24 — 33   Беларусь
7 чэрвеня 1994
 Нямеччына   16 — 25   Расея
 Францыя   32 — 29   Беларусь
 Харватыя   24 — 23   Румынія
8 чэрвеня 1994
 Нямеччына   25 — 19   Румынія
 Беларусь   21 — 29   Харватыя
 Расея   18 — 17   Францыя
Краіна Г П Н Пр ЗМ ПМ Мячы Пкт
  Швэцыя 5 5 0 0 114 91 +23 10
  Данія 5 3 1 1 107 99 +8 7
  Гішпанія 5 3 0 2 114 101 +13 6
  Вугоршчына 5 2 0 3 100 107 -7 4
  Славенія 5 1 1 3 94 111 -17 3
  Партугалія 5 0 0 5 96 116 -20 0
3 чэрвеня 1994
 Швэцыя   22 — 17   Славенія
 Гішпанія   25 — 20   Вугоршчына
 Данія   24 — 17   Партугалія
4 чэрвеня 1994
 Славенія   19 — 19   Данія
 Вугоршчына   18 — 22   Швэцыя
 Партугалія   18 — 24   Гішпанія
5 чэрвеня 1994
 Вугоршчына   19 — 18   Партугалія
 Швэцыя   22 — 16   Данія
 Гішпанія   24 — 16   Славенія
7 чэрвеня 1994
 Славенія   19 — 24   Вугоршчына
 Швэцыя   26 — 21   Партугалія
 Данія   25 — 22   Гішпанія
8 чэрвеня 1994
 Данія   23 — 19   Вугоршчына
 Партугалія   22 — 23   Славенія
 Гішпанія   19 — 22   Швэцыя
Паўфіналы Фінал
           
   
   Расея  29
   Данія  20  
   Расея  21
     Швэцыя  34
Матч за 3-е месца
   Швэцыя  24
   Харватыя  21  
   Данія  23
   Харватыя  24

Статыстыка

рэдагаваць

Выніковая табліца

рэдагаваць
    Швэцыя
    Расея
    Харватыя
4   Данія
5   Гішпанія
6   Францыя
7   Вугоршчына
8   Беларусь
9   Нямеччына
10   Славенія
11   Румынія
12   Партугалія

Найлепшыя гульцы

рэдагаваць

Зборная ўсіх зорак

рэдагаваць

Крыніца: All Star Team announced (анг.) ehf-euro.com Праверана 2 кастрычніка 2013 г..

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць