Захар Бірала

беларускі паэт, сатырык

Заха́р Я́каўлевіч Бірала (псэўданімы: Бульбянік; Захар Бульбянік; Селянін Бульбянік; Зэшка Бірала; Зэшка; 15 лютага 1906, в. Раўнапольле, Ігуменскі павет, Менская губэрня — 14 верасьня 1993, Мар’іна Горка, Пухавіцкі раён, Менская вобласьць) — беларускі паэт, сатырык.

Захар Бірала
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 2 (15) лютага 1906
Памёр 14 верасьня 1993(1993-09-14) (87 гадоў)
Пахаваны
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці паэт, сатырык
Узнагароды
ордэн Айчыннай вайны I ступені мэдаль «За адвагу» мэдаль «За перамогу над Нямеччынай у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»

Біяграфія

рэдагаваць

Нарадзіўся 15 лютага 1906 году ў в. Раўнапольле Ігуменскага павету Менскай губэрні (цяпер Пухавіцкі раён, Менская вобласьць). Пасьля сканчэньня пачатковай школы актыўна займаўся самаадукацыяй. У 1925—1928 гадох працаваў разам з бацькамі на сваёй гаспадарцы.

У 1931 годзе скончыў рабфак Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту. У 1934 — МВПТ. У 1934—1936 гадох выкладаў беларускую і расейскую мовы ў Лагойскай сярэдняй школе. Арыштаваны 14 лістапада 1936 году. У 1937 годзе прыгавораны да 8 гадоў пазбаўленьня волі. Пакараньне адбываў у Горкаўскай вобласьці на станцыі Сухабязводная, дзе працаваў на лесанарыхтоўках. Вызвалены ў 1940 годзе. У 1940—1941 гадох настаўнічаў у в. Сеніца Менскага раёну, выкладаў беларускую мову і літаратуру.

Падчас нямецка-савецкай вайны жыў з бацькамі ў в. Астравы Рудзенскага раёну Менскай вобласьці. У 1944—1945 гадох — у дзеючай арміі, быў цяжка паранены. У 1945—1973 гадох — выкладчык беларускай і расейскай мовы і літаратуры Мар’інагорскага сельгастэхнікуму. Арганізаваў у тэхнікуме літаратурны гурток. Быў кіраўніком літаратурнага аб’яднаньня пры раённай газэце «Сцяг працы». Рэабілітаваны ў 1958 годзе. Толькі пасьля рэабілітацыі ў Бірылы зьявілася магчымасьць ізноў публікаваць свае кнігі. Сябра Саюзу пісьменьнікаў СССР з 1980 году.

Памёр 14 верасьня 1993 году ў г. Мар’іна Горка Пухавіцкага раёну Менскай вобласьці.

Творчасьць

рэдагаваць

Першыя вершы надрукаваныя ў 1926 годзе ў газэце «Беларуская вёска». У хуткім часе творы Біралы пачалі зьяўляцца на старонках газэтаў «Чырвоная зьмена», «Савецкая Беларусь», часопісу «Малады араты».

Выступаў у жанры сатыры і гумару. Аўтар кніг гумарыстычных вершаў «Сьмех і радасьць вёскі» (1929), «Цьвітуць кветкі» (1963), «У пажарным парадку» (1968), «На светлым чорнае» (1974), «Прыляцела птушка» (1977), зборніку лірыкі, сатыры і гумару «Ружы і крапіва» (1986).

Узнагароды

рэдагаваць
  • ордэн Айчыннай вайны І ступені.

Ушанаваньне памяці

рэдагаваць
  • У лютым 2016 году ў пасёлку Мар’іна на доме, у якім з 1984 году па 1993 год жыў пісьменьнік, зьявілася мэмарыяльная дошка За­ха­ру Бі­ра­лу[1].