Захапі́ Ўол-Стрыт (па-ангельску: Occupy Wall Street) — акцыя грамадзянскага пратэсту ў амэрыканскім горадзе Нью-Ёрк, якая праходзіла пачынаючы з 17 верасьня 2011 году па цяперашні час. Мэта ўдзельнікаў акцыі — працяглы захоп вуліцы Ўол-Стрыт у фінансавым цэнтры Нью-Ёрка з мэтай прыцягненьня грамадзкай увагі да злачынстваў фінансавай эліты і заклік да структурных зьмен у эканоміцы. Некаторыя ўдзельнікі таксама пратэставалі супраць сьмяротнага пакараньня сьмерцю Троя Дэвіса якое адбылася ў штаце Джорджыя 21 верасьня 2011 году [2].

Захапі Ўол-Стрыт
рух «Захапі»
Датаз 21 верасьня 2011
МесцаНью-Ёрк
40°42′33″ пн. ш. -74°0′40″ у. д. / 40.70917° пн. ш. 73.98889° з. д. / 40.70917; -73.98889Каардынаты: 40°42′33″ пн. ш. -74°0′40″ у. д. / 40.70917° пн. ш. 73.98889° з. д. / 40.70917; -73.98889
ПрычыныНесправядлівая эканамічная няроўнасьць і разьмеркаваньне багацьцяў, палітычная карупцыя [1], уплыў карпарацый на ўрад
СпосабыАкупацыя
Грамадзянскае непадпарадкаваньне
Пікетаваньне
Дэманстрацыі
Інтэрнэт-актывізм

У акцыі да цяперашняга часу не існуе ярка выяўленага лідара, тым ня менш думка пра падобны пратэст нарадзілася ў групе Adbusters, некамэрцыйнай арганізацыі, вядомай сваёй анты-капіталістычнай і анты-кансумерыстычнай пазыцыяй. Актыўную падтрымку аказваюць хактывісты «Ананімы». 28 верасьня 2011 году, дэманстранты атрымалі падтрымку некалькіх буйных прафзьвязаў, уключаючы Зьвяз транзітных працаўнікоў, які налічвае каля 40 000 членаў [3]. 30 верасьня 2011 году ўдзельнікі руху прайшлі маршам каля штаб-кватэры нью-ёркскай паліцыі. Каля 1000 чалавек несьлі транспаранты з крытыкай дзеяньняў праваахоўных органаў. Акцыя пратэсту адбылася пасьля таго, як падчас адной з дэманстрацый паліцэйскія пырснулі сьлязістым газам у чатырох жанчын. Відэаролік зь інцыдэнтам хутка разыйшоўся ў Інтэрнэце, і шматлікія ўдзельнікі акцыі паабяцалі «стаяць да канца». Чакаецца, што дэманстранты будуць заставацца ў намётавым гарадку ў Зукоці-парку ўсю зіму [4]. 1 кастрычніка 2011 году паліцыя арыштавала больш 700 дэманстрантаў, удзельнікаў руху Захапі Ўол-Стрыт, якія запоўнілі праезную частку ў спробе перасекчы Бруклінскі мост [5].

Апроч Нью-Ёрка, дэманстрацыі руху «Захапі» праходзяць і ў іншых гарадах ЗША. Як сьцьвярджаюць арганізатары, яны падтрымліваюць сувязі і каардынуюць свае акцыі з аднадумцамі ў буйных гарадах ЗША і за мяжой — у Гішпаніі, Канадзе, Ізраілі, Партугаліі, Грэцыі, Аўстраліі, Вялікабрытаніі і іншых краінах [6].

Глядзіце таксама

рэдагаваць
  1. ^ Engler, Mark (November 1, 2011). "Let's end corruption – starting with Wall Street". New Internationalist Magazine (447). Архіў ад 2 лістапада, 2013.
  2. ^ Ryan, Susan. What are the Occupy Wall Street protests іn New York? (Englіsh). TheJournal.іe. Праверана 1 кастрычніка 2011.
  3. ^ Occupy Wall Streets gets support from unions — RT (English). Праверана 1 кастрычніка 2011.
  4. ^ Каля штаб-кватэры паліцыі Нью-Ёрка прайшоў марш пратэсту - Вініпег. Гарадскі Партал. Праверана 1 кастрычніка 2011.
  5. ^ Baker, AL. Police Arrest More Than 700 Protesters on Brooklyn Bridge (ангельская). The New York Times. Праверана 2 кастрычніка 2011.
  6. ^ Амаль 100 чалавек арыштаваны падчас пратэстаў у ЗША. InterRight. Праверана 1 кастрычніка 2011.