Застава зброя
«Застава зброя» (па-сэрбску: Застава оружје) — сэрбская кампанія, што займаецца вытворчасьцю пальнае зброі й артылерыі. Базуецца ў Крагуевацы. Кампанія заснаваная ў 1853 годзе[2]. Яна ёсьць вядучым вытворцам пальнае зброі ў Сэрбіі ды буйным укладнікам у мясцовую абараняльную прамысловасьць. Zastava Arms вырабляе ды экспартуе шырокі асартымэнт прадукцыі больш чым у сарака краінах сьвету, напрыклад югаслаўскую вэрсію аўтамата Калашнікава Застава М70.
Застава оружје | |
Тып | публічная |
---|---|
Заснаваная | 25 кастрычніка 1853 |
Краіна | |
Разьмяшчэньне | Крагуевац, Сэрбія |
Ключавыя фігуры | Мілойка Брзакавіч, ґенэральны мэнэджар[1] |
Галіна | зброя |
Прадукцыя | пальная зброя |
Лік супрацоўнікаў | 2079[1] |
Гісторыя
рэдагавацьПасьпяховы выраб чатырох чатырохфунтовых гарматаў ды двух кароткіх гаўбіцаў 27 кастрычніка 1853 року ў месты Крагуевацы ёсьць датаю заснаваньня Zastava Arms. Між 1856 ды 1860 рокамі прадпрыемствы ў Крагуевацы атрымалі мноства паляпшэньняў у сваёй вытворчай сыстэмы, што ў канчатковым выніку дазволіла заводу вырабляць зброю з поўнай узаемазаменнасьцю дэталяў. У 1878 годзе адным з галоўных прыярытэтаў стала мадэрнізацыя ўзбраеньняў. Сэрбская вінтоўка «Piboduša» узору 1870 року сыстэмы Пібады стала састарэлаю зь яе вялікім калібрам 14,9 мм на тле сусьветнае тэндэнцыі да пераходу на малы калібр[3]. У 1879 годзе была арґанізаваная камісія па выбары новае вінтоўкі, старшынёю якое быў прызначаны вайсковец-канструктар Коста «Кока» Мілаванавіч (Kosta «Koka» Milovanovic). Камісія арґанізавала міжнародны конкурс, удзельнічаць у якім маглі канструктары і вытворцы зброі з усяго сьвету.[4] Па выніку конкурсу, перамогу атрымала нямецкая вінтоўка з прадольга-сьлізгальнаю засаўкаю Mauser Model 1871. Мілаванавіч унёс шэраг зьменаў у вінтоўку і атрыманы ўзор быў прыняты на ўзбраеньне як Маўзэр-Мілаванавіч М1878/80, таксама вядомая як «Маўзэр-Кока» або «Кокинка».[5] Зброю выраблялі ў Нямеччыне, а ў 1907 годзе 50000 вінтовак было мадэрнізавана ў Кругіевацы — яны былі пераробленыы пад набой зь бяздымным порахам калібру 7 × 57 мм з 5-ці зарадным набойнікам. Гэтыя пераробленыя ўзоры атрымалі пазначэньне «Mauser-Milovanovic-Djurich М 80/07».
У 1924 ды 1925 роках міністэрства ўнутраных справаў падпісала кантракты з FN Herstal, Бэльґія, якія дазволілі выпускаць вінтоўкі Mauser M1924 пад набой 7,92×57 мм Mauser. Таксама быў пабудаваны завод па вытворчасьці вінтоўкаў і боепрыпасаў. Завод па вытворчасьці боепрыпасаў пачаў працаваць 22 сакавіка 1928 року, а завод па вытворчасьці вінтоўкаў быў уведзены ў эксплюатацыю 15 кастрычніка (ў гонар 75-годзьдзя першага ліцьця гарматаў ў Крагуевацы). У 1930 годзе завод пачаў вытворчасьць сыґнальных пісталетаў 26 мм М 1929 паводле чэхаславацкае ліцэнзіі. У ліпені 1936 року завод атрымаў ліцэнзію ад чэхаславацкае Zbrojovka Brno на вытворчасьць ручных кулямётаў ZB vz. 26.
Падчас Другое сусьветнае вайны прадпрыемства моцна пацярпела. Калі 21 кастрычніка 1944 року быў вызвалены Крагуевац, зброевы завод быў вернуты ў працоўны рэжым цягам некалькіх месяцаў, вытворчасьць пачалася ў тым жа годзе, калі быў выдадзены 9-мілімэтровы аўтамат М 1944 B2. Наступнаю пасьляваеннаю вінтоўкаю была Застава М48, створаная на ґрунце нямецкае вінтоўкі Mauser 98k ды бэльґійскае Mauser M1924. Вытворчасьць пнэўматычных вінтоўкаў ды спартовых вінтоўкаў на ґрунце вінтоўкі М48 пачалася ў 1953 годзе. У 1954 годзе Застава прыступіла да вытворчасьці паляўнічых стрэльбаў, а таксама кулямётаў Застава М53. У 1964 годзе была наладжаная сэрыйная вытворчасьць саманабойнае вінтоўкі PAP М59 пад набой 7,62×39 мм, клёны савецкага карабіна СКС. У 1964 годзе завод пачаў распрацаваньне аўтаматычнага карабіна на ґрунце савецкага аўтамата Калашнікава, якая была названая М67 у 1967 годзе. На ґрунце вінтоўкі М67 завод распрацаваў аўтамат пад набой калібру 7,62× 9 мм, які пачаў рабіцца пад назваю Застава М70 ў наступным годзе. М70 была прынятая на ўзбраеньне Югаслаўскае народнае арміі ў 1970 годзе. На ґрунце М70 выпускаліся вінтоўкі пад боепрыпасы НАТО, як 7,62×51 мм й 5,56×45 мм. У 1988 годзе на заводзе быў распрацаваны кампактны пісталет Застава М88.
У 1980-х роках быў запушчаны завод па вытворчасьці кулямётаў М84, М86 пад набой 7,62×54 мм R і буйнакалібарнага кулямёта М87. У ліпені 1989 року Застава прыступіла да распрацаваньня пісталета падвойнае дзеі калібру 9 мм PARA Застава CZ 99. У 1992 годзе завод скончыў распрацаваньне й выпрабаваньні і пачаў сэрыйную вытворчасьць карабіна М92 на ґрунце аўтамата Застава М85/М90. Выкарыстоўваючы мэханізм Маўзэра, завод распрацаваў 12,7-мм далёкабойную вінтоўку Black Arrow M93.
Падчас югаслаўскіх войнаў 1991—1995 рокаў ААН ўводзіла эканамічныя санкцыі ў дачыненьні да імпарту ды экспарту зброі зь Югаславіі, у выніку якога вытворчасьць замарудзілася. У 1999 годзе завод быў пашкоджаны бамбаваньнямі НАТО.
У 2005 годзе быў падпісаны мэмарандум пра ўзаемаразуменьне з Remington Arms для экспарту паляўнічае й спартовае зброі ў ЗША, Канаду ды Мэксыку. З 2005 па 2014 рокі Zastava Arms займалася рэструктурызацыяю.
Урад Сэрбіі ўклаў 9,7 млн. Эўра ў мадэрнізацыю завода ў 2017 годзе для патрэбаў абароннае прамысловасьці.[6]
Сьпіс цывільнае зброі
рэдагавацьПнэўматычная зброя
Паляўнічыя карабіны:
- Застава М70 Standard
- Застава М70 Fullstock
- Застава М70 Lefthand
- Застава М70 Battue
- Застава М70 American Style
- Застава М70PS
- Застава М70PSS
- Застава М85 Standard
- Застава М85 Fullstock
- Застава М808
- Застава М07 Match
- Застава М70 Exclusive
Малакалібарныя вінтоўкі:
Паўаўтаматычныя карабіны:
Пісталеты:
- Застава EZ9/EZ40
- Застава EZ9 Compact/EZ40 Compact
- Застава CZ999
- Застава CZ999 Compact
- Застава М88
- Застава М88A
- Застава М57
- Застава М57A
- Застава М70A
- Застава М70AA
- Застава М70
Рэвальверы:
Сьпіс вайсковае зброі
рэдагавацьАўтаматы:
Ручныя кулямёты:
Кулямёты:
Снайпэрскія вінтоўкі:
- Застава М07
- Застава М76
- Застава М91
- Застава М93
- Застава М12 [7]
Аўтаматычныя станкавыя ґранатамёты:
Падрульныя ґранатамёты:
Пісталеты:
Зэнітная зброя:
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б [1]
- ^ Zastava Arms. Пра нас
- ^ Collection of 19th century weapons until 1918. Архивировано 6 октября, 2011. Military Museum
- ^ ОРУЖИЕ И БОЕПРИПАСЫ. Винтовка Mauser-Milovanovic M 1880
- ^ Viktor Kovačević. «KOKA POPRAVLJA MAUZERA». Srpsko nasleđe, Istorijske sveske, broj 8 (Сэрбскаю). NIP «GLAS».
- ^ «Vojne fabrike u dugovima, hale i oprema zastareli». danas.rs (на сербском). 24 April 2017
- ^ Dalekometna puška M12 - Crno koplje
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьЗастава зброя — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў