Зарэчча (Жлобінскі раён)
Зарэ́чча[1] — вёска ў Беларусі. Уваходзіць у склад Шчадрынскага сельсавету Жлобінскага раёну Гомельскай вобласьці. Насельніцтва 78 чал. (2004). Знаходзіцца за 38 км на захад ад места Жлобін, за 14 км ад чыгуначнай станцыі Чырвоны Бераг (лінія Бабруйск — Жлобін), за 129 км ад Гомелю.
Зарэчча | |
Першыя згадкі: | XIX ст. |
Вобласьць: | Гомельская |
Раён: | Жлобінскі |
Сельсавет: | Шчадрынскі |
Насельніцтва: | 78 чал. (2004) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°56′43.6″ пн. ш. 29°33′45.1″ у. д. / 52.945444° пн. ш. 29.562528° у. д.Каардынаты: 52°56′43.6″ пн. ш. 29°33′45.1″ у. д. / 52.945444° пн. ш. 29.562528° у. д. |
Зарэчча на мапе Беларусі Зарэчча |
На поўначы мэліярацыйныя каналы.
Гісторыя
рэдагавацьПаводле пісьмовых крыніцаў вядомая з XIX стагодзьдзя як вёска ў Сьцяпоўскай воласьці Бабруйскага павету Менскай губэрні. У 1930 годзе арганізаваны калгас «Абуджэньне», працавалі кузьня і сталярная майстэрня. 15 жыхароў загінулі на франтах Вялікай Айчыннай вайны. Паводле перапісу 1959 году ў складзе калгасу «Прагрэс» (цэнтар — вёска Сьцяпы).
Насельніцтва
рэдагаваць- XIX стагодзьдзе: 1897 — 46 двароў, 269 жыхароў (паводле перапісу)
- XX стагодзьдзе: 1925 — 54 двары; 1959 — 308 жыхароў (паводле перапісу)
- XXI стагодзьдзе: 2004 — 42 гаспадаркі, 78 жыхароў[2]
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf)
- ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 1. Кн. 1. — Менск, 2004.
Літаратура
рэдагаваць- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 1, кн. 1. Гомельская вобласць / С.В. Марцэлеў; рэдкал.: Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2004. — 632 с.: іл. ISBN 985-11-0303-9.