Залёты (Дунін-Марцінкевіч)

п’еса В. Дуніна-Марцінкевіча
(Перанакіравана з «Залёты (п’еса)»)

Аўдыё «Залёты» камэдыйная п’еса, апошні вядомы твор Вінцэнта Дунін-Марцінкевіча, напісаны ў 1870 року.

Залёты
Жанр: камэдыя
Аўтар: Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч
Мова арыгіналу: беларуская, польская
Год напісаньня: 1870
Публікацыя: 1918
Выдавецтва: Друкарня Я. Грынблята
Электронная вэрсія

П’еса напісаная дзьвюмя мовамі: сяляне размаўляюць па-беларуску, паны — па-польску. Забароненая цэнзурай, пры жыцьці аўтара не пабачыла сьвет. Упершыню апублікаваная ў 1918 року ў перакладзе на польскую мову, пазьней па-беларуску ў газэце „Вольная Беларусь“ №№10—12 (польскі тэкст пераклаў Янка Купала ў пачатку XX стагодзьдзя).

У 1915 року аднайменная опэра-зынгшіль(d) кампазытаркі Марыі Кімант была паказаная Беларускім музычна-драматычным гуртком у віленскай залі „Філярмонія“ (цяпер вуліца Наўгародзкая, лет. Naugarduko gatvė).

Аўтар характарызуе твор як „сьмяхотную штуку ў 3-х дзеях“. Напісаная ў традыцыі беларуска-польскага двухмоўя п’еса паказвае „новага чалавека“ зь сялянаў, Антонія Сабковіча, які лічыць сябе разумнейшым за астатніх, намагаецца любымі сродкамі вырвацца на вышэйшую ступень у грамадзтве.

Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч паэтызаваў жыцьцё і побыт селяніна як носьбіта высокіх маральных і эстэтычных каштоўнасьцяў, што садзейнічала нараджэньню новых дэмакратычных ідэяў у беларускай літаратуры. Тут многа камэдыйна-побытавых сцэнаў, дзеяньне часта суправаджаецца песьнямі і танцамі, але вядучыя прынцыпы — сатырычнае выкрыцьцё «чыноўных п’явак». Высьмейваецца каставая абмежаванасьць пінскай шляхты.

Пэрсанажы

рэдагаваць
  • Ян Пачціўскі — маршалак
  • Аляксандар Сакальніцкі — судзьдзя
  • Адэля — ягоная дачка
  • Адольфак — сын Сакальніцкага
  • Станіслаў Зацьнеўскі — малады памешчык
  • Антон Сабковіч — арандатар
  • Даміцэля — ягоная сястра
  • Пятрук — парабак
  • Гапон Барычка — селянін
  • Куліна — ягоная жонка
  • Марыся — іхняя дачка
  • Мордка — гэбрай-цесьля
  • Ключвойт

Літаратура

рэдагаваць
  • Янушкевіч Я. Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч // Гісторыя беларускай літаратуры XI—XIX стагоддзяў. У 2 т. / НАН Беларусі, Ін-т мовы і літ. імя Я. Коласа і Я. Купалы; навук. рэд. тома У. І. Мархель, В. А. Чамярыцкі. — 2-е выд. — Мн.: Беларуская навука, 2010. — Т. 2. Новая літаратура: другая палова XVIII—XIX ст. — 582 с. — ISBN 978-985-08-1167-7