Марыя Ячыноўская

летувіская музыка
(Перанакіравана з «Марыя Кімант»)

Марыя Ячыноўская-Кімант (Кімант-Яцына; 1858?, Шаўлі — 1922) — піяністка, кампазытарка, грамадзкая дзяячка.

Марыя Ячыноўская
Дата нараджэньня 1858(1858)
Месца нараджэньня Шаўлі
Дата сьмерці 1922(1922)
Месца сьмерці
Месца вучобы
Прафэсія кампазытар
Інструмэнты фартэпіяна
Бацька Ян Ячыноўскі[d]

Нарадзілася ў сям’і банкаўскага службоўца. Бацькі паходзілі зь Беларусі.

Скончыла Пецярбурскую кансэрваторыю.

Жонка летувіскага дзеяча Яна Кіманта (Кімантаса). Швагерка беларускага дзеяча Вацлава Іваноўскага.

У 1914 арганізавала (з В. Ратасэпам) у Вільні канцэрт-баль чатырох народаў (беларусаў, палякаў, летувісаў і расейцаў), скампанавала музыку апэрэты «Залёты» на лібрэта В. Дунін-Марцінкевіча (паст. з Аляксандрам Бурбісам у 1915). Кіравала беларускім хорам (1914-18) і рыхтавала музычныя аддзелы ў Беларускім музычна-драматычным гуртку.

Да 1986 дзейнасьць Марыі Ячыноўскай-Кімант памылкова прыпісвалася яе дачцэ Марцаліне Кімант-Япыне.[1]

  1. ^ Я. Янушкевіч (1986)

Літаратура

рэдагаваць
  • Купала Я. Залётыя Аперэтка В. Дуніна-Марцінкевіча // Наша ніва. 1915. 6 лют.;
  • Навіна А. Марыя Кімонтовая // Беларускі звон. 1922. № 18;
  • Янушкевіч Я. Марыя Ячыноўская-Кімант // ЛіМ. 1986. 29 чэрв.