Залатое кальцо Расеі

Залато́е кальцо́ Расеі — сямейства турыстычных маршрутаў, якія праходзяць па старажытных расейскіх гарадах, у якіх захаваліся ўнікальныя помнікі гісторыі і культуры Расеі, цэнтрах народных рамёстваў. Колькасьць і склад гарадоў у пэўным маршруце можа быць розным. Гарады Залатога кальца належаць да шасьці абласьцёў: Маскоўскай, Уладзімерскай, Іванаўскай, Кастрамской, Цьвярской і Яраслаўскай.

У Залатое кальцо ўваходзяць восем асноўных гарадоў — Сергіеў Пасад, Пераслаўль-Залескі, Растоў Вялікі, Яраслаўль, Кастрама, Іванава, Суздаль і Ўладзімер. Астатні сьпіс (Аляксандраў, Багалюбава, Гарахавец, Гусь-Хрустальны, Калязін, Кідзекша, Масква, Мурам, Палех, Плёс, Рыбінск, Тутаеў, Угліч, Юр'еў-Польскі і інш.) зьяўляецца дыскусійным.

Аўтар тэрміну — літаратар Юры Бычкоў, які стварыў у 1967 годзе сэрыю аднайменных нарысаў для газэты «Савецкая Расея».

Літаратура

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Залатое кальцо Расеісховішча мультымэдыйных матэрыялаў