Гусь-Хрустальны
Гусь-Хрустальны (па-расейску: Гусь-Хрустальный) — горад у Расеі, адміністрацыйны цэнтар Гусь-Хрустальнага раёну Ўладзімерскай вобласьці, аднак у склад раёну не ўваходзіць. Горад разьмешчаны на Мяшчэрскай нізіне на рацэ Гусь.
Гусь-Хрустальны | |||||
рас. Гусь-Хрустальный | |||||
| |||||
Дата заснаваньня: | 1756 | ||||
Краіна: | Расея | ||||
Суб’ект фэдэрацыі: | Уладзімерская вобласьць | ||||
Плошча: | 43 км² | ||||
Вышыня: | 130 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва (2012) | |||||
колькасьць: | 60 784 чал.[1] | ||||
шчыльнасьць: | 1413,58 чал./км² | ||||
Часавы пас: | UTC+3 | ||||
Тэлефонны код: | +7 49241 | ||||
Паштовы індэкс: | 601500 | ||||
Нумарны знак: | 33 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 55°37′0″ пн. ш. 40°39′0″ у. д. / 55.61667° пн. ш. 40.65° у. д.Каардынаты: 55°37′0″ пн. ш. 40°39′0″ у. д. / 55.61667° пн. ш. 40.65° у. д. | ||||
Гусь-Хрустальны | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
http://gusadmin.ru/ |
Гісторыя
рэдагавацьПаселішча на месцы сёньняшняга гораду згадваецца ў дакумэнтах XVII стагодзьдзя. У 1756 годзе купцы Мальцовы ва ўрочышчы Шыварава на рацэ Гусь пачалі будаўніцтва шкляной мануфактуры, якая дала пачатак брэнду Гусеўскаму крыштальнаму заводу й, уласна, назьве самога гораду. Прычынай будаўніцтва мануфактуры стала неабходнасьць вываду сваіх прадпрыемстваў з Падмаскоўя, дзе ўрад забараніў дзейнасьць шкляных заводаў з-за высечкі лясоў.
Эканоміка
рэдагавацьГорад зьяўляецца адным з цэнтраў шкляной прамысловасьці краіны, маюцца некалькі прадпрыемстваў, якія спэцыялізуюцца на выпуску вырабаў з шкла й крышталя.
Славутасьці
рэдагавацьАдной са славутасьцяў гораду зьяўляецца Георгіеўскі сабор, пабудаваны ў 1904 годзе на сродкі Юрыя Нячаева-Мальцова паводле праекту архітэктара Лявонція Бэнуа й асьвечаны ў гонар сьвятога Георгія Перамоганосца.
Асобы
рэдагаваць- Рэм Іванавіч Салавухін — савецкі навуковец у галіне фізыкі, чалец-карэспандэнт АН СССР, акадэмік АН БССР
Крыніцы
рэдагавацьВонкавыя спасылкі
рэдагавацьГусь-Хрустальны — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў