Забагоньне (Падляскае ваяводзтва)
Забаго́ньне (па-польску: Zabagonie, па-падляску: Zabahonie) — прысёлак вёскі Доўгі Брод у Гайнаўскім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Дубічы Царкоўныя.
Забагоньне | |
польск. Zabagonie | |
Мясцовая назва: | Zabahonie |
Краіна: | Польшча |
Ваяводзтва: | Падляскае |
Павет: | Гайнаўскі |
Гміна: | Дубічы Царкоўныя |
Часавы пас: | UTC+1 |
летні час: | UTC+2 |
Тэлефонны код: | (+48) 85 |
Паштовы індэкс: | 17-204 |
Нумарны знак: | BHA |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°41′0″ пн. ш. 23°32′0″ у. д. / 52.68333° пн. ш. 23.53333° у. д.Каардынаты: 52°41′0″ пн. ш. 23°32′0″ у. д. / 52.68333° пн. ш. 23.53333° у. д. |
Забагоньне |
Прысёлак разьмяшчаецца на ўскраіне Белавескай пушчы.
Насельніцтва
рэдагавацьЖыхары прысёлку ў большасьці этнічныя беларусы, якія карыстаюцца падляскім дыялектам, праваслаўныя (прыход Узьдзьвіжаньня Крыжа ў Вярстоку).
Гісторыя
рэдагавацьПаводле мясцовай традыцыі Забагоньне было заснаванае ў 1795 годзе як пасяленьне стральцоў забавязаных да аховы Белавескай пушчы[1]. У міжваенны пэрыяд Забагоньне прыналежало да гміны Белавежа Бельскага павету Беластоцкага ваяводзтва. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 году пражывала тут 19 жыхароў (усе праваслаўныя беларусы)[2]. Пасьля Другой сусьветнай вайны Забагоньне было далучанае да гміны Дубічы Царкоўныя.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Забагоньне (пол.) Гміна Дубічы Царкоўныя Праверана 4 траўня 2015 г.
- ^ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej : opracowany na podstawie wyników pierwszego powszechnego spisu ludności z dn. 30 września 1921 r. i innych źródeł urzędowych. T. 5. Województwo białostockie, с. 8 (пол.) Праверана 3 траўня 2015 г.