Жэрэмі Сорэле Нжытап Фотса (па-ангельску: Geremi Sorele Njitap Fotso; нарадзіўся 20 сьнежня 1978 году, Бафусам, Камэрун) — футбаліст зборнай Камэруну. Гуляў на пазыцыях паўабаронцы і абаронцы. Зьяўляецца адным з самых тытулаваных футбалістаў Афрыкі.

Жэрэмі Нжытап
Жэрэмі Нжытап
Geremi Sorele Njitap Fotso
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 20 сьнежня 1978 (45 гадоў)
Бафусам, Камэрун
Рост 180 см
Вага 85 кг
Пазыцыя паўабаронца
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
1995—1996
1997
1997—1999
1999—2003
2002—2003
2003—2007
2007—2010
2010
2010—2011
Расынг Бафусам
Сэра Партэньнё
Генчлербірлігі
Рэал Мадрыд
Мідлзбра (арэнда)
Чэлсі
Ньюкасл Юнайтэд
Анкарагюджу
Лярыса
28 (5)
6 (0)
57 (9)
45 (1)
33 (7)
72 (4)
49 (3)
12 (2)
10 (0)
Зборныя
1996—2010 Камэрун 118 (13)
Спартовыя ўзнагароды
Футбол
Алімпійскія гульні
Золата Сыднэй-2000 футбол
Кубкі афрыканскіх нацыяў
Золата Малі-2000
Золата Гана/Нігерыя-2002
Срэбра Гана-2008
Кубкі Канфэдэрацыяў
Срэбра Францыя-2003

Кар’ера

рэдагаваць

Прафэсійную кар’еру пачынаў у 1995 годзе ў камандзе вышэйшай лігі камэрунскага чэмпіянату «Расынг Бафусам». У 1996 годзе склаў кантракт з камандай вышэйшай лігі чэмпіянату Парагваю «Сэра Партэньнё». У 1997 годзе пераехаў у Турэччыну, склаўшы кантракт з «Генчлербірлігі». Правёў у камандзе 2 сэзоны.

З 1999 па 2003 год гуляў за «Рэал Мадрыд». У складзе каманды станавіўся пераможцам Лігі Чэмпіёнаў у 2000 і 2002 гадах.

Сэзон 20022003 гадоў, на правах арэнды, правёў у ангельскім «Мідлзбра». Правёў выдатны сэзон, адыграўшы 33 гульні й забіўшы 7 галоў.

У ліпені 2003 году за 6,9 млн фунтаў быў набыты клюбам «Чэлсі». Правёў у камандзе 4 сэзоны. У складзе каманды выйграваў:

Пры трэнэры Клаўдыё Раньеры быў гульцом асноўнага складу. З прыходам Жазэ Маўрынью прыйшлося дужацца за месца ў складзе з Паўла Фэрэйра.

У ліпені 2007 году, на правах вольнага агента, склаў трохгадовы кантракт з клюбам «Ньюкасл Юнайтэд».

За зборную Камэруну гуляе з 1996 году. Удзельнік Чэмпіянату сьвету 2002 году. У складзе зборнай стаў алімпійскім чэмпіёнам 2000 году. Выйграваў Кубак афрыканскіх нацыяў 2000 і 2002 гадоў. У 2008 году стаў срэбным прызёрам.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Жэрэмі Нжытапсховішча мультымэдыйных матэрыялаў