Жыціе Эўфрасіньні Полацкай

помнік усходнеславянскай агіяграфічнай літаратуры

Жыціе Эўфрасіньні Полацкай — помнік усходнеславянскай агіяграфічнай літаратуры XII стагодзьдзя. Жыціе дайшло да нашага часу ў шасьці рэдакцыях і больш як у 150 сьпісах(d) XVI—XVIII стагодзьдзяў, што сьведчыць пра папулярнасьць гэтага твору.

Стварэньне

рэдагаваць

Аўтарам твору была, паводле аднае з вэрсій, Зьвяніслава Барысаўна[1]. Паводле іншай, яго мог стварыць у XII стагодзьдзі «слуга» Эўфрасіньні Міхаіл[2]. Міхаіл Ціхаміраў[3], Аляксандар Назаранка, Іван Саверчанка[4] ды іншыя таксама датавалі напісаньне Жыція XII стагодзьдзем. Аляксей Сабалеўскі і Аляксандар Назаранка лічылі, што яно было напісана адразу па сьмерці князёўны[5][6].

Тэкст помніку збудаваны паводле агіяграфічных канонаў сярэднявечнай жыційнай літаратуры. Адным з першаўзораў магло стаць «Жыціе Эўфрасіньні Александрыйскай(d)». Аднак тэкст «Жыція блажэннай Эўфрасіньні Полацкай» вылучаюць індывідуальныя асаблівасьці. Дасьледчыкі адзначаюць яркія дыялёгі і маналёгі Эўфрасіньні, якія, магчыма, базаваліся на творах самой Эўфрасіньні.

Структура

рэдагаваць

«Жыціе блажэннай Эўфрасіньні Полацкай» распачынаецца традыцыйным для агіяграфіі рытарычным уступам. Асноўную частку твору складае аповед пра жыцьцёвы шлях Эўфрасіньні як пра духоўны ўзыход. Завяршаецца твор Пахвалою. У «Жыціі блажэннай Эўфрасіньні Полацкай» адсутнічае звыклы для агіяграфі аповед пра пасьмяротныя цуды[7].

У 12-гадовым веку Эўфрасіньня Полацкая, унучка полацкага князя Усяслава Чарадзея, сышла з дому і пастрыглася ў манашкі. Яна заснавала ў Полацку жаночы і мужчынскі манастыры, падаравала знакаміты Корсунскі абраз Маці Божай(d), стварыў які паводле паданьне эвангеліст Лука. На замову Эўфрасіньні Лазар Богша стварыў напрастольны Крыж. У канцы жыцьця Эўфрасіньня зьдзейсьніла пілігрымку ў Ерусалім, дзе і памерла ў 1173 року. Ейныя мошчы перанесьлі ў Кіева-Пячэрскую лаўру.

Глядзіце таксама

рэдагаваць
  1. ^ Кніга жыцій і хаджэнняў // Уклад. А. А. Мельнікаў. — Мн., 1994. — С. 25—41.
  2. ^ Емченко Е. Б. Особенности жизни русских женских монастырей в Средневековье и ранее Новое время // Монастырская культура как трансконфессиональный феномен. — М.: Политическая энциклопедия, 2020. — С. 142.
  3. ^ Тихомиров М. Н. Крестьянские и городские восстания на Руси XI—XIII вв. // Древняя Русь. — М.: Наука, 1975. — С. 185.
  4. ^ Памятники литературы Беларуси X—XVIII веков / Сост. И. В. Саверченко. — Минск: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўки, 2013. — С. 45.
  5. ^ Соболевский А. И. История русского литературного языка. — Л.: Наука, 1980. — С. 57.
  6. ^ Назаренко А. В. Древняя Русь на международных путях: междисциплинарные очерки культурных, торговых, политических связей IX—XII веков. — М.: Языки русской культуры, 2001. — С. 575, 633.
  7. ^ Житие Евфросинии Полоцкой // Словарь книжников и книжности Древней Руси. XI — первая половина XIV в. — Л., 1987. — С. 147—148.

Літаратура

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць