Жнін

места ў Куяўска-Паморскім ваяводзтве Польшчы

Жнін (па-польску: Żnin, па-лацінску: Znena, па-нямецку: Znin, у 1941—1945 Dietfurt) — места ў Куяўска-Паморскім ваяводзтве Польшчы, цэнтар аднайменнага павету і меска-вясковай гміны. Насельніцтва — 13 124 жыхары (2023).

Жнін


Краіна: Польшча
Плошча:
  • 8,35 км²
Вышыня: 85 м н. у. м.
Насельніцтва:
Часавы пас: UTC+1
летні час: UTC+2
Паштовы індэкс: 88-400
Геаграфічныя каардынаты: 52°48′0″ пн. ш. 17°42′0″ у. д. / 52.8° пн. ш. 17.7° у. д. / 52.8; 17.7Каардынаты: 52°48′0″ пн. ш. 17°42′0″ у. д. / 52.8° пн. ш. 17.7° у. д. / 52.8; 17.7
Жнін на мапе Польшчы
Жнін
Жнін
Жнін
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Мінуўшчына

рэдагаваць

Найстарэйшыя сьляды чалавечай прысутнасьці на гэтым абшары датаваныя эпохай палеаліту — 10 тысячаў гадоў таму.

На правым беразе ракі Гансаўкі захаваліся элемэнты валу ад сярэднявечнага гарадзішча (VI—VIII стст.).

У першай палове XII стагодзьдзя Жнін быў уласнасьцю Касьцёлу, што пацьвярджаецца Гнезьненскай булай Папы рымскага Інацэнта II 7 ліпеня 1136 року для мэтрапаліта Якуба. Гэта найранейшая згадка Жніну ў гістарычных дакумэнтах.

У 1284 року вялікапольскі князь Пшэмысл II даў архібіскупу Якубу Сьвінку права біць уласныя манэты, якія маглі выкарыстоўвацца па ўсёй дзяржаве. Разьмяшчэньне места на Бурштынавым шляху паспрыяла ягонаму разьвіцьцю.

У 1331 року на Жнін наехаў аддзел Тэўтонскага ордэна пад даводзтвам магістра Дытрыха фон Альтэнбурга, цалкам спаліўшы яго разам з арцыбіскупскім палацам. Пасьля гэтага ў 1343 року пачалося будаўніцтва абарончага муру.

Да пачатку XVII стагодзьдзя Жнін пасьпяхова разьвіваўся, у сярэдзіне XV стагодзьдзя стаўшы адным з найбольшых местаў Вялікапольшчы. У XVI стагодзьдзі места ўвайшло ў склад Каліскага ваяводзтва.

У 1628 року жыхары на пэўны час пакінулі места ў страху перад эпідэміяй чумы. У часе Швэдзкага патопу былі часткова зьнішчаныя муры ды іншыя абарончыя ўмацаваньні. Чарговыя знішчэньні места панесла ў пажарах 1678, 1692 і 1700 рокаў.

У 1772 року ў выніку I падзелу Рэчы Паспалітай Жнін адышоў да Прусіі. За прускім часам быў канчаткова зьнесены мур, касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы, дамініканскі кляштар з касьцёлам сьвятога Яна Хрысьціцеля.

У верасьні 1794 паўстанцкія войскі на некалькі месяцаў захапілі Жнін. У 1807—1815 Жнін быў у складзе Варшаўскага герцагства. У 1818 створанае Вялікае княства Познаньскае, дзе Жнін увайшоў у склад Шубінскага павету.

9 красавіка 1848 року ў часе Вясны народаў у Жніне выбухла паўстаньне, і палякі валодалі ім да 17 траўня 1848.

З 1887 року Жнін — цэнтар павету.

1 студзеня 1919 року мноства жыхароў Жніну падтрымала Велікапольскае паўстаньне. 9 верасьня 1939 року заняты нацысцкімі войскамі і перайменаваны ў Дытфурт. Немцы спалілі сынагогу, зьнішчылі бібліятэку, аднак у цэлым места не зазнала вялікіх зьнішчэньняў. 21 студзеня 1945 року ў Жнін увайшлі савецкія войскі.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць