Жацераўка

рака ў Беларусі

Жацераўка — рака ў Беларусі, левы прыток Нёману. Цячэ ў Карэліцкім раёне Гарадзенскай вобласьці і Стаўпецкім раёне Менскай вобласьці. Даўжыня 22 км. Плошча вадазбору 91 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,8‰[1].

Рака
Жацераўка
Агульныя зьвесткі
Выток каля в. Возерскага
Вусьце Нёман
Краіны басэйну Беларусь
Даўжыня 22 км

Асноўны прыток — ручай Рудаўка (правы). На рацэ стаіць гістарычнае мястэчка Новы Сьвержань.

Пачынаецца каля вёскі Возерскага Карэліцкага раёну, упадае ў Нёман каля вёскі Новага Сьвержаню Стаўпецкага раёну. Рэчышча каналізаванае.

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Энцыклапедыя прыроды Беларусі: у 5 т. Т. 2: Гатня ― Катынь / Рэдкал.: І. П. Шамякін (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1983. С. 281.

Літаратура рэдагаваць