Жардан Вэрэту
Жарда́н Марсэ́ль Жыльбэ́р Вэрэту́ (па-француску: Jordan Marcel Gilbert Veretout; нар. 1 сакавіка 1993 году) — францускі футбаліст, паўабаронца марсэльскаму клюбу «Алімпік» і нацыянальнай зборнай Францыі. Ёсьць выхаванцам клюбу «Нант», у якім пачаў прафэсійную кар’еру. Пасьля ангельскай «Астан Вілы» і часу ў арэндзе ў францускім «Сэнт-Эт’ене», Вэрэту пяць гадоў правёў у Італіі, дзе гуляў за «Фіярэнтыну» і «Рому». У жніўні 2022 году далучыўся да «Алімпіку», склаўшы трохгадовую працоўную ўгоду. Клюбу гулец каштаваў 11 млн эўра[3].
Жардан Вэрэту | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 1 сакавіка 1993[1][2] (31 год) | |
Рост | 177 см | |
Вага | 66 кг | |
Пазыцыя | паўабаронца | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Алімпік Марсэль | |
Нумар | 27 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2011—2015 2015—2017 2016—2017 2017—2020 2019—2020 2020—2022 2022— |
Нант Астан Віла → Сэнт-Эт’ен (арэнда) Фіярэнтына → Рома (арэнда) Рома Алімпік Марсэль |
130 (14) 25 (0) 35 (3) 69 (13) 33 (6) 65 (14) 58 (5) |
Зборныя | ||
2021— | Францыя | 6 (0) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Дасягненьні рэдагаваць
«Рома»:
- Пераможца Лігі канфэрэнцыяў: 2022
Францыя:
- Пераможца Лігі нацыяў УЭФА: 2021
- Срэбны прызэр чэмпіянату сьвету: 2022
Крыніцы рэдагаваць
- ^ а б в Jordan Veretout // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ^ а б в Jordan Veretout // As (гішп.) — Madrid: Grupo Prisa, 1967. — ISSN 1888-6671
- ^ Barbaud, Maxime (5.08.2022). «Jordan Veretout débarque à l’OM!». Foot Mercato
Вонкавыя спасылкі рэдагаваць
- Профіль (анг.) на Transfermarkt
- Профіль (анг.) на Soccerway
- Профіль (анг.) на Worldfootball