Жан-Франсуа Шампальён
Жан-Франсуа́ Шампальён (па-француску: Jean-François Champollion; 23 сьнежня 1790 — 4 сакавіка 1832) — францускі гісторык-арыенталіст і лінгвіст, заснавальнік эгіпталёгіі.
Жан-Франсуа Шампальён | |
Jean-François Champollion | |
![]() Жан-Франсуа Шампальён. Партрэт працы Леона Канье (1831) | |
Дата нараджэньня | 23 сьнежня 1790[1][2][3][…] |
---|---|
Месца нараджэньня | Фіжак |
Дата сьмерці | 4 сакавіка 1832[1][2][3][…] (41 год) |
Месца сьмерці | Парыж |
Прычына сьмерці | спыненьне сэрца[d] і інсульт |
Месца пахаваньня | |
Месца вучобы | Грэнобльская акадэмія |
Занятак | егіптолаг |
Навуковая сфэра | гісторыя, лінгвістыка, археалёгія |
Месца працы | |
Вядомы як | заснавальнік эгіпталёгіі, які здолеў расшыфраваць эгіпецкія герогліфы |
Навуковы кіраўнік | Антуан-Ісаак Сыльвэстар дэ Сасі[d] |
Вучні | Франчэска Сальваліні[d] і Карл Рыхард Лепсыюс[d] |
Бацька | Jacques Champollion[d] |
Узнагароды | Ордэн сьвятога Джузэпэ |
Подпіс | ![]() |
Дзякуючы праведзенай ім расшыфроўцы тэксту Разэцкага каменя 14 верасьня 1822 зрабілася магчымым чытаньне эгіпецкіх герогліфаў і далейшае разьвіцьцё эгіпталёгіі як навукі.
Жыцьцяпіс Рэдагаваць
Вучыўся ў Школе ўсходніх моваў у Калеж дэ Франс (1807—1809). 3 1809 выкладаў ва ўнівэрсытэце Грэноблю (з 1818 прафэсар). Быў сябрам Францускага геаграфічнага таварыства.
Пасьля шматгадовай працы над дэшыфроўкай эгіпецкіх герогліфаў у 1822 прачытаў надпіс на Разэцкім камені; распрацаваў прынцыпы дэшыфроўкі і вызначыў пасьлядоўнасьць разьвіцьця эгіпецкага герагліфічнага пісьма (герагліфічнае, гератычнае, дэматычнае). У 1824—1826 вывучаў эгіпецкія помнікі ў музэях Італіі, потым працаваў захавальнікам Эгіпецкага музэю ў Люўры. У 1828—1830 кіраваў экспэдыцыяй у Эгіпет, сабраў і скапіяваў шмат эгіпецкіх тэкстаў, помнікаў і выяваў. У 1831 узначаліў першую ў сьвеце катэдру эгіпталёгіі ў Калеж дэ Франс. Склаў першыя граматыку і слоўнік старажытнаэгіпецкай мовы.