Еўле
Еўле (па-швэдзку: Gävle) — горад у Швэцыі, у ляндскапе Естрыкляндзе. Цэнтар камуны Еўле і лэну Еўлеборгу. Разьмешчаны пры ўпадзеньні ракі Гаўлеанў ў Еўлеўскую бухту Батнічнага заліву. За 15 км на паўднёвы ўсход ад Еўле знаходзіцца вусьце ракі Дальэльвэну. Насельніцтва гораду на 31 сьнежня 2015 году — 74 884 чалавекі.
Еўле | |
швэдз. Gävle | |
Пляц Стуртор’ет, выспа Альдэргольмэн, Стары Еўле, набярэжная Еўле Странд, Ратуша Еўле, будынкі ўздоўж ракі Гаўлеану | |
Першыя згадкі: | 1413 |
Краіна: | Швэцыя |
Лэн: | Еўлеборг |
Камуна: | Еўле |
Плошча: | 42,45 км² |
Вышыня: | 8 м н. у. м. |
Насельніцтва (2015) | |
колькасьць: | 74 884 чал. |
шчыльнасьць: | 1764,05 чал./км² |
Часавы пас: | UTC+1 |
летні час: | UTC+2 |
Тэлефонны код: | 026 |
Паштовы індэкс: | 80x xx |
Геаграфічныя каардынаты: | 60°40′29.4″ пн. ш. 17°8′39.8″ у. д. / 60.674833° пн. ш. 17.144389° у. д.Каардынаты: 60°40′29.4″ пн. ш. 17°8′39.8″ у. д. / 60.674833° пн. ш. 17.144389° у. д. |
Еўле | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |
www.gavle.se |
Гісторыя
рэдагавацьУпершыню Еўле згадваецца ў 1413 годзе. У 1446 атрымаў гарадзкія прывілеі. Еўле служыў партовым горадам для прамысловага раёну Бэргсьляген. У час Вялікай Паўночнай вайны, у 1719 годзе, Еўле здолеў пазьбегнуць лёсу іншых усходняшвэдзкіх гарадоў, а менавіта — быць спаленым і разрабаваным расейцамі, бо абаронцы гораду адбілі некалькі расейскіх атак. У XVIII стагодзьдзі горад меў станоўчае эканамічнае разьвіцьцё. У 1792 у мясцовым замку кароль Густаў III склікаў апошні раз у сваім жыцьці рыксдаг. У XIX стагодзьдзі Еўле быў важным прамысловым цэнтрам, але пачынаючы з XX стагодзьдзя паступова страціў сваё значэньне.
Славутасьці
рэдагаваць- Замак Еўле (першапачаткова заснаваны ў 1583)
- Царква Сьвятой Тройцы (1654)
- Квартал Стары Еўле
- Музэй лэну Еўлеборг
- Швэдзкі чыгуначны музэй
- Тэатар Еўле (пабудаваны ў 1878)
- Еўлеўскі казёл — вялізная саламяная фігура Каляднага казла, якую з 1966 штогод усталёўваюць на Замкавым пляцу. Вядомасьць набыў праз тое, што казла амаль штогод спальваюць вандалы, нягледзячы на спробы ўладаў захаваць фігуру.
Спорт
рэдагавацьУ горадзе разьмяшчаецца футбольны клюб «Ефле».