Елгава

(Перанакіравана з «Елґава»)

Е́лґава (па-латыску: Аўдыё Jelgava , па-нямецку: Mitau) — места ў цэнтральнай Латвіі (край Зэмгалэ, 42 км на поўдзень ад Рыгі) Латвіі, сталіца гістарычнага рэґіёну Курляндыі. Елґава знаходзіцца на абодвух берагох ракі Ліелупэ (мінулая нямецкая назва — Аа), на раўніне, якая, верагодна, спарадзіла нямецкую назву (Mitte der Aue). Латыская назва Jelgava хутчэй за ўсё паходзіць ад ліўскага імя «Jelgab» — «нізкае месца».

Елгава
лат. Jelgava
Елгава
Герб Елгавы Сьцяг Елгавы
Першыя згадкі: 1266
Места з: 1573
Былая назва: Мітава
Краіна: Латвія
Мэр: Андрыс Равіньш[1]
Плошча: 60 км²
Вышыня: 13 м н. у. м.
Насельніцтва (2016)
колькасьць: 61 623 чал.[2]
шчыльнасьць: 1027,05 чал./км²
Часавы пас: UTC+2
летні час: UTC+3
Тэлефонны код: +371 630
Паштовыя індэксы: LV-300(1–9); LV-3024; LV-3035
Геаграфічныя каардынаты: 56°39′8″ пн. ш. 23°43′28″ у. д. / 56.65222° пн. ш. 23.72444° у. д. / 56.65222; 23.72444Каардынаты: 56°39′8″ пн. ш. 23°43′28″ у. д. / 56.65222° пн. ш. 23.72444° у. д. / 56.65222; 23.72444
Елгава на мапе Латвіі
Елгава
Елгава
Елгава
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
www.jelgava.lv

Насельніцтва гораду — 63 тысячы жыхароў (перапіс 2004 году), зь якіх амаль палова — расейскамоўныя. Гэта — чацьверты па велічыні горад у Латвіі. У Елґаве ёсьць чыгуначны і аўтобусны вакзалы, рачны порт і невялікае лётнішча.

За савецкім часам у Елґаве разьмяшчалася некалькі вялікіх цяжкапрамысловых заводаў, у тым ліку ґіґант усесаюзнага значэньня RAF. Пасьля здабыцьця Латвіяй незалежнасьці ў 1990 годзе ўсе заводы спыніліся, і большая частка насельніцтва засталася бяз працы. З гэтай прычыны нават сёньня Елґава застаецца даволі беднай. Зрэшты, сытуацыя паступова паляпшаецца.

Гісторыя

рэдагаваць

Насельніцтва

рэдагаваць

На 1 студзеня 2015 колькасьць насельніцтва складала 61 961 чалавек.

Насельніцтва Елгавы (2013)
латышы
  
62.5%
расейцы
  
22.3%
беларусы
  
5.5%
украінцы
  
2.6%
палякі
  
1.9%
цыганы
  
1.5%
летувісы
  
1.4%
іншыя
  
2.4%

Славутасьці

рэдагаваць

Большая частка гарадзкой архітэктуры была зьнішчаная падчас Другой Сусьветнай Вайны. Горад адбудоўваўся галоўным чынам у шэрым і танным савецкім стылі, з зусім іншай пляноўкай. Тым ня менш, у Елґаве ўсё роўна ёсьць шмат чаго, на што варта паглядзець. А новыя будынкі плянуюцца ў стылі, які дазволіць гораду вярнуць зьнішчаную саветамі прыгажосьць.

На замкавай высьпе (Pilssala), якая знаходзіцца паміж Ліэлупэ й Дрыксай, знаходзіўся стары замак курляндзкіх князёў, пабудаваны ў 1266 г., які быў разбураны князем Эрнстам Ёганам Біранам. На тым самым месцы ў 1738—1772 гг. Барталямэё Растрэлі пабудаваў для яго зімовы палац, цяпер вядомы як Jelgavas Pils — візытная картка места. На жаль, палац моцна пацярпеў падчас вайны, і ягоныя інтэр’еры аднавіць не ўдалося (захаваўся вядомы летні палац герцаґа Бірана ў Рундалэ). Цяпер там знаходзіцца Латвійская Сельскагаспадарчая Акадэмія.

Іншай славутасьцю зьяўляецца нэаклясычны будынак акадэмічнай ґімназыі Academia Petrina, пабудаваным у 1775 годзе архітэктарам Сэвэрынам Енсэнам, названы ў гонар герцаґа Пэтэра Бірана. Цяпер гэта музэй мастацтва.

Яшчэ адзін клясычны будынак — Villa Medem — прыватная віла, пабудаваная напачатку XIX стагодзьдзя на беразе Дрыксы.

Барочная лютэранская царква сьв. Ганны (XVII ст.) — вядомы сымбаль гораду. Пеўня, што сядзіць на яе шпілі, у Елґаве можна ўбачыць амаль адусюль.

Побач з гарадзкой плошчай стаіць будынак лютэранскае царквы Трыадзінства (барока). Раней гэта была першая царква гораду з высокай 75-мэтровай вежай, але яна была разбураная ў часы камунізму. Адбудоўваецца, але вельмі павольна. Каталіцкі касьцёл сьв. Юр’я — прыгожая чырвоная пабудова, што знаходзіцца недалёка ад цэнтральнага паштамту.

Галоўным праваслаўным храмам места зьяўляецца сабор сьв. Сымона і Ганны. У 1940-х гадох камуністы паспрабавалі ўзарваць будынак, але ён вытрымаў — на працягу мноства гадоў гэтыя закінутыя руіны змрочна стаялі недалёка ад мястовага цэнтру. У сярэдзіне 1990-х храм быў адбудаваны.

У Елґаве захаваўся невялікі раён з брукамі і драўлянымі дамамі XIX стагодзьдзя, у якіх жылі простыя гараджане.

Горад мае шмат прыгожых паркаў. У парку каля прывакзальнай плошчы стаіць вялікі помнік латыскаму нацыянальнаму герою Лачплэсісу.

Культура

рэдагаваць

З гораду паходзіць гурт Prāta Vētra, удзельнік конкурсу песьні Эўрабачаньне ў 2010 годзе.

Гарады-пабрацімы

рэдагаваць
  1. ^ The Chairman (анг.) About self-government. Izstrādājis SIA DatorCentrs. Праверана 18 траўня 2016 г.
  2. ^ «Latvijas iedzīvotāju skaits pašvaldībās pagastu dalījumā» (лат.). Latvijas Republikas Iekšlietu Ministrijas. Pilsonības un Migrācijas Lietu Pārvalde (1. 01 2016). Праверана 18 траўня 2016 г.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць