Нова-Адэса

горад у Бразыліі

Но́ва-Адэ́са (па-партугальску: Nova Odessa) — горад у Бразыліі, які месьціцца ў штаце Сан-Паўлу. Паводле зьвестак на 2020 год насельніцтва гораду складала каля 61 тысячы чалавек[2].

Нова-Адэса
Дата заснаваньня: 1905
Краіна: Бразылія
Штат: Сан-Паўлу
Плошча:
  • 73,298 км²
Насельніцтва:
Тэлефонны код: 19
Паштовы індэкс: 13380, 13381, 13382, 13383, 13385, 13386, 13387, 13388, 13389
Геаграфічныя каардынаты: 22°46′46.79″ пд. ш. 47°17′46.32″ з. д. / 22.7796639° пд. ш. 47.2962° з. д. / -22.7796639; -47.2962Каардынаты: 22°46′46.79″ пд. ш. 47°17′46.32″ з. д. / 22.7796639° пд. ш. 47.2962° з. д. / -22.7796639; -47.2962
Нова-Адэса на мапе Бразыліі
Нова-Адэса
Нова-Адэса
Нова-Адэса
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://www.novaodessa.sp.gov.br

Гісторыя рэдагаваць

На пачатку XX стагодзьдзя землі сучаснага гораду былі незаселенымі, але лічыліся прыдатнымі да сельскай гаспадаркі. На загад бразыльскага ўраду паселішча было заснаванае 24 траўня 1905 году. Першымі жыхарамі места сталі ўкраінцы, якія, аднак, у хуткім часе ў большасьці пераехалі да большых гарадоў. Каб узнавіць колькасьць насельніцтва на загад ўраду Жуан Гутман накіраваўся зь візытам у Латвію, каб знайсьці ахвочых да пераезду ў Бразылію. У 1906 годзе да Нова-Адэсы прыбылі першыя латышы-сяляне. У наступным былі зладжаныя новыя візыты ў Латвію дзеля заахвочваньня міграцыі да гораду. На сёньня ў мясцовай муніцыпальнай бібліятэцы маецца асобны аддзел з кнігамі па-латыску.

Крыніцы рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць