Аблога Ля-Рашэлі

аблога ў часе вайны каталікоў і пратэстантаў у Францыі

Аблога Ля-Рашэлі (па-француску: Le Siège de La Rochelle або франц. Le Grand Siège de La Rochelle) — значная ваенная й гістарычная падзея часоў валадараньня Людовіка XIII, што зьявілася вынікам вайны паміж каралеўскімі войскамі й гугенотамі Ля-Рашэлі ў 16271628 гадох. Аблога таксама зьяўляецца эпізодам ангельска-францускай вайны 1627—1629 гадоў. Яна скончылася абсалютнай перамогай караля Людовіка XIII і войскаў каталікоў.

Аблога Ля-Рашэлі
Кардынал Рышэльё на аблозе Ля-Рашэлі. Анры Матэ, 1881
Дата: верасень 1627 — кастрычнік 1628
Месца: Ля-Рашэль
Вынік: перамога каралеўскага боку
Супернікі
Францыя Ля-Рашэль
Гугеноцкія сілы
Каралеўства Ангельшчына Ангельшчына
Камандуючыя
Людовік XIII
Кардынал Рышэльё
Туара (Губэрнатар Іль дэ Рэ)
Басамп’ер
Жан Гітон
Бэнжамін дэ Раан
Сьцяг краіны або тэрыторыі Герцаг Бэкінггэм
Колькасьць
Войскі аблогі: 22 000
Туара: 1200
Ля-Рашэль: 27 000 цывільных і жаўнераў
Бэкінггэм: 80 караблёў, 7000 жаўнераў
Страты
Войскі аблогі: ?
Туара: 500 забітых
Ля-Рашэль: 22 000 забітых
Бэкінггэм: 5000 забітых

Перадумовы

рэдагаваць

Нанцкі эдыкт Генрыха IV прадаставіў францускім гугенотам шырокія правы. Горад Ля-Рашэль стаў літаральна крэпасьцю гугенотаў, якая карысталася да таго ж поўным самакіраваньнем. У гэты пэрыяд Ля-Рашэль была другім па велічыні местам Францыі з больш чым 30 000 жыхароў.

Забойства Генрыха IV ў 1610 і ўзыход на сталец Людовіка XIII пры рэгенцтве Марыі Мэдычы адзначылі вяртаньне да пракаталіцкае палітыкі і аслабленьне пазыцыяў пратэстантаў. Пасьля паўстаньня гугенотаў пад правадырствам Анры дэ Раана ў 1625 годзе Людовік XIII, пераемнік Генрыха IV, абвесьціў гугенотам вайну. Першы міністар Людовіка кардынал Рышэльё абвесьціў здушэньне паўстаньня пратэстантаў галоўным прыярытэтам каралеўства.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць