Адэская кінастудыя
Адэская кінастудыя (па-ўкраінску: Одеська кіностудія) — украінская кінастудыя ў Адэсе, адна зь першых кінастудыяў у Расейскай імпэрыі і СССР.
«Адэская кінастудыя» | |
«Одеська кіностудія», раней «Одесская киностудия» | |
Дата ўтварэньня | 1919 |
---|---|
Тып | кінастудыя |
Мэта | Вытворчасьць фільмаў |
Штаб-кватэра | Адэса, Францускі бульвар, д. 33 |
Сайт | www.odessafilm.com.ua |
Гісторыя
рэдагавацьУ 1907 годзе кінэматаграфіст Мірон Гросман стварыў кінаатэлье «Мірограф» і пачаў здымаць у ім фільмы. У 1914 годзе было створана яшчэ адно атэлье — «Мізрах», у якім былі задзейнічаны акторы габрэйскага тэатру. У 1919 годзе, калі ў горад увайшлі часьці Чырвонай арміі, ваенныя апэратары зьнялі хранікальную стужку «Узяцьце Адэсы».
У 1922 годзе савецкая ўлада нацыяналізавала кінэматограф. Ва Ўкраіне было створана Ўсеўкраінскае фотакінаўпраўленьне (УУФКУ). У Адэсе з прыватных кінапавільёнаў была заснаваная Першая кінафабрыка УУФКУ, якая ў 1923-1929 гадох стала галоўнай ва Ўкраіне. Усяго за савецкі час на кінастудыі было зьнята больш за 350 кінастужак.
У наш час Адэская кінастудыя належыць да вытворцаў нацыянальных фільмаў ва Ўкраіне.
Фільмаграфія (выбранае)
рэдагаваць- 1922 — Голад і барацьба зь ім
- 1922 — Швэдзкая запалка
- 1926 — Тарас Шаўчэнка
- 1956 — Вясна на Зарэчнай вуліцы
- 1963 — Прыходзьце заўтра...
- 1966 — Вэртыкаль
- 1977 — Чароўны голас Джэльсаміна
- 1978 — д’Артаньян і тры мушкетэры
- 1979 — Месца сустрэчы зьмяніць нельга
- 1979 — Цыган
- 1979 — Прыгоды Электроніка
- 1981 — Прыгоды Тома Соера і Гэкльбэры Фіна
- 1983 — Прыгоды Пятрова і Васечкіна
- 1984 — Зялёны фургон
- 1985 — У пошуках капітана Гранта
- 1986 — Вышэй за Радугу
- 1986 — Мільён у шлюбным кошыку
- 1987 — Дзесяць неграцянятаў
- 1988 — Вязень замку Іф
- 1989 — Мастацтва жыць у Адэсе
- 1994 — Трынь-брынь
- 2006 — Эфэкт прысутнасьці