Дэрбі
Дэрбі (па-ангельску: Derby, вымаўляецца «Дэрбі») — горад у Ангельшчыне, у графстве Дэрбішыр, мае статус гораду з 1977 году[1]. Разьмяшчаецца ў рэгіёне Іст-Мідландс на беразе ракі Дэрвэнт.
Дэрбі | |||||
анг. Derby | |||||
Выгляд на Катэдральны сабор Дэрбі | |||||
| |||||
Дата заснаваньня: | 600 | ||||
Горад з: | 1977 | ||||
Краіна: | Вялікабрытанія | ||||
Плошча: | 78 км² | ||||
Насельніцтва (2006) | |||||
колькасьць: | 236 300 чал. | ||||
шчыльнасьць: | 3029,49 чал./км² | ||||
Часавы пас: | UTC+0 | ||||
Тэлефонны код: | 01332 | ||||
Паштовыя індэксы: | DE1, DE3, DE21-24, DE73 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 52°55′18″ пн. ш. 1°28′36″ з. д. / 52.92167° пн. ш. 1.47667° з. д.Каардынаты: 52°55′18″ пн. ш. 1°28′36″ з. д. / 52.92167° пн. ш. 1.47667° з. д. | ||||
Дэрбі | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
http://www.derby.gov.uk/ |
Мінуўшчына
рэдагавацьГорад мае дачыненьне да пэрыяду панаваньня Рыму, саксонаў і вікінгаў. Быў пабудаваны рымскімі калянізатарамі як форт пад назвай «Derventio», але ёсьць меркаваньні, што горад быў названы ад англасаксонскага «Deoraby» (паселішча аленяў). Уваходзіў у зьвяз пяці гарадоў, зьяўляючыся часткай Данэлагу.
Дэрбі й Дэрбішыр былі цэнтрам брытанскай прамысловай рэвалюцыі. У 1717 годзе тут была пабудавана першая ў Ангельшчыне шоўкавая фабрыка, што выкарыстоўвала гідраэнэргію. Гэта тэхналёгія была здабыта Джонам Ломбам ў П’емонце. Зараз у старым будынку фабрыкі месьціца музэй індустрыі Дэрбі, дзе можна знайсьці экспанаты чыгункавай, авіацыйнай і горназдабываючай галіны прамысловасьці, а таксама керамічных вырабаў і ліцейнае справы[2].
Выбітныя мясьціны
рэдагавацьСярод славутасьцяў гораду варта вылучыць катэдральны сабор Дэрбі, які быў пабудаваны ў XIV стагодзьдзі. Ён зьяўляецца цэнтрам англіканскай гіпархіі Дэрбі. Вежа сабору была пабудавана паміж 1510—1530 гадамі ў папулярным у тыя часы гатычным стылі. Але ў 1725 годзе архітэктар Джэймз Гібз перабудаваў сабор у стылі клясыцызму. Вышыня вежы сабора на дадзены момант складае 64,8 мэтру.
Прамысловасьць
рэдагавацьУ сучаснасьці ў Дэрбі знаходзяцца два заводы па зборцы аўтамабіляў кампаніяў Ролз-Ройз і Таёта. Інтэрнэт і тэлэфоны банк Эг («Egg» — яйка) таксама месьцяцца ў горадзе.
Адукацыя
рэдагавацьУнівэрсытэт Дэрбі быў адчынены ў 1993 годзе, на базе коледжу, што вядзе сваю гісторыю з 1851 году[3]. У 2003 годзе ўнівэрсітэт Нотынггэма адчыніў у Дэрбі мэдыковую асьпірынтуру пры гарадзкой бальніцы Дэрбі.
Транспарт
рэдагавацьУ 12 кілямэтрах ад гораду знаходзіцца аэрапорт Усходні Мідландс, што абслугоўвае каля 5 мільёнаў чалавек штогод. Акрамя гэтага аэрапорт займаецца перавозкай грузаў і займае другую пазыцыю па колькасьці перавезенага грузу пасьля Гітраў.
Іншае
рэдагавацьГорад даў назву разнавіднасьці скачак, а таксама асабліва прынцыповым футбольным матчам.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ London Gazette: no. 47246, p. 7656, 14 June 1977 (анг.)
- ^ derby.gov.uk. Музэй індустрыі Дэрбі (анг.)
- ^ Sparg.derby.ac.uk (анг.)
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьДэрбі — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Афіцыйны сайт (анг.)