Дэрвэнт

рака ў Дэрбішыры (Ангельшчына, Вялікабрытанія)

Дэрвэнт (па-ангельску: Derwent) — рака ў графстве Дэрбішыр, працягласьцю 80 км, левы прыток ракі Трэнт. Бярэ пачатак з паўднёвых адгор’яў Пэнінскіх гораў, называных Пікам[1].

Рака
Дэрвэнт

Derwent
Рака Дэрвэнт за 16 км на захад ад Шэфілду
Рака Дэрвэнт за 16 км на захад ад Шэфілду
Агульныя зьвесткі
Выток Гара Бліклаў на ўсход ад Глосапу
Вышыня вытоку 633
Вусьце Рака Трэнт за 11 км на паўднёвы ўсход ад Дэрбі
Краіны басэйну Ангельшчына
Вобласьці Дэрбішыр
Даўжыня 80
Асноўныя прытокі
Левыя Бэнтлі Брук, Эмбэр
Правыя Вэстэнд, Эшап, Ной, Ўай
Рака Дэрвэнт

Палову свайго шляху працякае па тэрыторыі нацыянальнага парку Пік-Дыстрыкт[2]. На Дэрвэнце, за 11 кілямэтраў на паўночны ўсход ад яе ўцёку ў Трэнт, разьмешчанае места Дэрбі.

На працягу русла вады, паміж Мэтлакам і Дэрбі, знаходзілася адна з калысак Прамысловай рэвалюцыі — першыя фабрыкі па вытворчасьці бавоўны (сярод іх першая ў сьвеце фабрыка на вадзяным коле Рычарда Аркрайта), а таксама першая фабрыка па вытворчасьці шоўку (сучасны музэй індустрыі).

Паводле найменьня ракі быў названы найстарэйшы хакейны клюб Дэрбішыру. Да пераезду ў Ўірксварт Дэрвенцкі хакейны клюб, заснаваны ў 1897 годзе, праводзіў свае матчы на ўзьбярэжжы Дэрвэнту ў Дарлі Дэйле[3].

Паводле ракі таксама названы найстарэйшы коледж Ёрскага ўнівэрсытэту.

Крыніцы і заўвагі

рэдагаваць
  1. ^ Брокгауз и Ефрон. Дербишир или Дерби — графство в северной Англии (рас.)
  2. ^ Англия — Пик-Дистрикт(недаступная спасылка) (рас.)
  3. ^ Derwent Hockey Club History. Derwent Hockey Club. Праверана 07-07-2009 г.