Дэпартыва Талюка
«Дэпартыва Талюка» (па-гішпанску: Deportivo Toluca) — мэксыканскі футбольны клюб з гораду Талюкі. Заснаваны ў 1917 годзе.
Дэпартыва Талюка | |
Поўная назва | Deportivo Toluca Fútbol Club S.A. de C.V. |
---|---|
Заснаваны | 12 лютага 1917 |
Горад | Талюка, Мэксыка |
Стадыён |
Нэмэсьё Умяшчальнасьць: 30 000 |
Чэмпіянат | Ліга MX |
· Кляўсура 2024 |
3 месца 1/4 фіналу |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы tolucafc.com (гішп.) |
Гісторыя
рэдагавацьФутбол у Талюцы зьявіўся з ініцыятывы нямецкіх братоў Мануэля і Франсіска Гэнкеляў, якія валодалі фазэндай недалёка ад гораду Талюкі. Гэнкелі пастанавілі гуляць футбол на сваіх валоданьнях, каб заняць сваіх парабкаў у вольны час. Празь некаторы час сфармавалася каманда «Ля-Ўэрта», якая складалася з работнікаў фазэнды. Яшчэ адным з галоўных папулярызатараў футболу ў Талюцы быў Раман Фэрат Альдай, які нядзелямі зьбіраўся з групай сяброў, каб патрэнавацца ў гульні ў футбол. З свайго боку, сям’я Гэнкеляў наняла выдатнага трэнэра Філібэрта Наваса Вальдэса, які вызначыўся сваёй кар’ерай у лёгкай атлетыцы, баскетболе, грэка-рымскай барацьбе і боксе.
Зь цягам часу Гэнкелі стварылі яшчэ адну футбольную каманду, якая атрымала назоў «Хінантэкатль». Яна складалася з рабочых чыгункі і электрычнай фабрыкі, якой валодаў бацька Мануэля і Франсіска. Аднак, клюб «Дэпартыва» быў створаны ў 1917 годзе Леанарда і Хаакінам Санчэсамі, Абэлем Марэна і Мануэлем Ляра. Аднак дакумэнт аб заснаваньні спартовага клюбу быў страчаны за часам Мэксыканскай рэвалюцыі. Фінансавую падтрымку рабіла сям’я Фэрат, якая набыла зямлю, дзе было закладзенае невялікае футбольнае поле зь некалькімі драўлянымі трыбунамі. Паміж 1918 і 1919 годзе ў горадзе пачалі зьяўляцца і іншыя клюбы.
Па заканчэньні рэвалюцыі краіна ўвайшла ў крызіс, і многія акцыянэры «Дэпартыва» былі вымушаныя эміграваць. Праз гэта клюб таксама зьведаў час заняпаду, пакуль сярод новых інвэстараў ня быў запрошаны Фэрнанда Барэта. З улікам браку агульнанацыянальнага чэмпіянату, клюб браў удзел у розыгрышах розных рэгіёнах, то бок абараняючы колеры часам у чэмпіянаце гораду Мэхіка ці штату Мэхіка. У 1926 годзе «Дэпартыва» быў запрошаны да ўдзелу ў невялікім спаборніцтве ў Леоне. Да 1931 году і пасьля дасягненьня заслужанага трэцяга месца ў чэмпіянаце Цэнтральнай фэдэрацыі, талюцкі клюб вярнуўся ў чэмпіянат штату. Прэстыж каманды павялічыўся яшчэ больш дзякуючы матчам, дзе «Дэпартыва» няблага згуляла супраць «Рэал Эспаньні», «Атлясу» і «Амэрыкі» ў 1930 годзе.